Вы тут

У Калінкавіцкім раёне бяспраўнік на легкавым аўтамабілі ўрэзаўся ў дрэва: загінуў пасажыр


У Калінкавіцкім раёне ў ДТЗ загінуў пасажыр легкавога аўтамабіля, паведамляецца ў ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.


Смяротная аварыя здарылася 6 кастрычніка прыкладна ў 21:50 на 3 км дарогі Слабодка — Бярозаўка. Паводле папярэдняй інфармацыі, 30-гадовы мужчына, які не мае пасведчання кіроўцы, за рулём ВАЗа адцягнуўся, страціў кантроль над кіраваннем, з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Сам кіроўца атрымаў траўмы і трапіў у бальніцу, а 64-гадовы пасажыр, які ехаў на пярэднім сядзенні, загінуў на месцы. Ва УДАІ адзначылі: абодва не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Каб выявіць недысцыплінаваных кіроўцаў на дарозе, якія ставяць пад пагрозу бяспеку, і спыніць грубыя парушэнні ПДР, супрацоўнікі ДАІ рэгіёну сёння і ў выходныя дні ўзмоцняць кантроль на дарогах. Першачарговую ўвагу праваахоўнікі накіруюць на выяўленне нецвярозых вадзіцеляў і бяспраўнікаў.

Пракантралююць падчас рэйдаў і тое, як выконваюць правілы пешаходы і веласіпедысты. «Увосень цямнее на вуліцы значна раней, і яны ў большай ступені схільныя рызыцы. Падчас прафілактычнага мерапрыемства „Стань прыкметней у цемры“ дзяржаўтаінспектары правераць, як пешаходы выкарыстоўваюць у цёмны час сутак святлоадбівальныя элементы, а таксама фізічны стан пешаходаў», — удакладнілі ва УДАІ.

Фота: ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.