Вы тут

Куды можна з’ездзіць з дзецьмі ў Беларусі напярэдадні Новага года


Аб тым, куды можна з’ездзіць з дзецьмі напярэдадні Новага года, расказала ў прэс-цэнтры БелТА намеснік дырэктара — начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Кацярына Нікіціна.


Гаворачы аб альтэрнатывах паездкі з дзецьмі ў Белавежскую пушчу да Дзеда Мароза, спецыяліст прывяла прыклады падобных месцаў і ў іншых абласцях нашай краіны.

«Напрыклад, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці на турбазе „Азяркі“ з’явіўся новы персанаж Дзед Бай», — расказала яна.

Вобраз Дзеда Бая — гэта даніна павагі творчасці паэта, пісьменніка і перакладчыка Уладзіміра Дубоўкі. У яго творы «Чароўная знаходка» галоўным персанажам з’яўляецца Дзед Бай — вясёлы расказчык і казачнік, які прыйшоўся да спадобы дзіцячай аўдыторыі. Паводле сюжэтаў казак, напісаных Уладзімірам Дубоўкам, ствараюцца анімацыйныя праграмы, героі якіх удзельнічаюць у тэатралізаваных паказах на сцэне комплексу.

«Таксама ў гэтым годзе з тэатралізаваным паказам на турбазу „Азяркі“ вернецца яшчэ адзін фальклорны пастаўскі персанаж — Зюзя Паазерскі», — дадала Кацярына Нікіціна.

Акрамя таго, яна падкрэсліла, што яшчэ адной альтэрнатывай можа быць паездка ў нацыянальны парк «Прыпяцкі» ў Гомельскай вобласці. «У гэтым парку таксама пабудавана рэзідэнцыя Дзеда Мароза, у якога нават ёсць свой алень. Будзе арганізавана навагодняя праграма. З адметнасцей ёсць Музей палешука, што таксама даволі цікава», — рэзюмавала начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Дэпартамента па турызме.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.