Вы тут

Ва Уздзе з’явяцца новыя вуліцы і праспект Пятра і Паўла


Ва Уздзе з’явяцца новыя вуліцы і праспект святых Пятра і Паўла. Гэта прадугледжана рашэннем Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 10 лістапада 2022 года № 229, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Згодна з дакументам прысвойваюцца назвы праектаваным вуліцам, размешчаным у паўночна-заходняй частцы раёна сядзібнай забудовы мікрараёна № 3. Гэта будуць вуліцы Івана Козіча, Янкі Купалы, Лідзіі Арабей, Міхаіла Герасіменка, Якуба Коласа. Сярод праектаваных вуліц, размешчаных ва ўсходняй частцы Узды паралельна вуліцы Энгельса, будуць вуліцы Ціхая і Рэчная. А праектаваная вуліца ва ўсходняй частцы Узды ад аўтадарогі Н9878 у напрамку вёскі Сымончыцы Уздзенскага раёна, атрымае назву Заходняя.

Акрамя таго, у паўночнай частцы Узды ў напрамку аграгарадка Зяньковічы Уздзенскага раёна да перасячэння з вуліцай Першамайскай праектуецца праспект святых Пятра і Паўла.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: vetliva.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.