Вы тут

Новыя цэны на газ, цеплавую і электраэнергію для насельніцтва


Урад устанавіў новыя цэны на газ, цеплавую і электраэнергію для насельніцтва. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2022 года № 952, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 1 чэрвеня па 31 мая ўключна зменены з Br21,9245 на Br24,7187 за 1 Гкал.

Таксама пастановай нумар 952 устаноўлены цэны на газ прыродны і звадкаваны, які выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і без такіх, тарыфы на электрычную энергію, цэны (тарыфы) на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

За 1 куб.м прыроднага газу, які выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, неабходна будзе выплаціць пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў з 1 студзеня па 31 мая ўключна — Br0,1993, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна — Br0,2062. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў трэба будзе заплаціць — Br0,5477.

Калі газ выкарыстоўваецца без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу, то плата будзе спаганяцца з аднаго пражываючага ў месяц пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) у памеры Br4,38, пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — Br12,6, а пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка — Br7,12. Пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц) у ацяпляльны перыяд будзе спаганяцца Br0,6872, а ў летні перыяд — Br0,2577.

Кошт балона звадкаванага газу вагой 21 кг у межах норм спажывання складзе Br22,05, або Br1,05 за 1 кг.

Што датычыцца электраэнергіі, то ў жылых дамах (кватэрах) аднаставачны тарыф устаноўлены ў памеры Br0,209 за 1 кВт·гадз для абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, а для іншых — Br0,2459.

Устаноўлены таксама тарыфы для дамоў, у якіх электрычная энергія выкарыстоўваецца для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з улікам наяўнасці прыбораў уліку, цэнтральных сістэм газазабеспячэння і іншых умоў, а таксама дыферэнцыраваныя тарыфы па двух і трох часавых перыядах.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.