Вы тут

Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу — новая стратэгія для навукі


Айчынная прамысловасць ідзе ў нагу з часам і імкнецца вырабляць новае і ўнікальнае. Так, створаны ў Беларусі велікагрузны самазвал БелАЗ грузападымальнасцю 450 тон занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі двухвосевы аўтамабіль на планеце. Ён ужо выкарыстоўваецца на адным з вугальных разрэзаў Кузбаса. ААТ «Белкамунмаш» наладзіла вытворчасць электробусаў, ужо выраблена і рэалізавана больш за 80 адзінак. ААТ «Планар» распрацавала абсталяванне для фарміравання тапалагічных структур на фоташаблонах, якое не мае аналагаў у свеце і ўжо пастаўляецца на рынкі Германіі, Ізраіля, Рэспублікі Карэя і Кітая.


На выстаўцы «Беларусь інтэлектуальная» прадстаўлены навуковы патэнцыял краіны.

«Дасягненні беларускай навукі ўражваюць і з'яўляюцца падставай для гонару, — адзначыла падчас сустрэчы з журналістамі намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Таццяна Сталярова. — У бягучым годзе плануецца завяршыць некалькі значных распрацовак. У іх ліку комплекс на базе беспілотнага лятальнага апарата для прымянення сродкаў аховы раслін у сельскай гаспадарцы, электробус для перавозкі пасажыраў у аэрапортах з кампанентамі сілавой устаноўкі айчыннай вытворчасці. Будзе створана і тэхналогія перапрацоўкі адходаў, якія ўтвараюцца пры захоўванні нафтапрадуктаў, для атрымання бітумных гідраізаляцыйных матэрыялаў і паліўных сумесяў. Акрамя таго, плануюць атрымаць пенагасільнік на аснове сіліконавага алею з паменшанай здольнасцю да гелеўтварэння, а таксама кампазіцыйны матэрыял на аснове палімернай матрыцы, мадыфікаванай нанаструктураванымі вугляроднымі дабаўкамі, для антыстатычных пакрыццяў.

Разам з гэтым будзе прадоўжана работа ў такіх высокатэхналагічных галінах эканомікі, як мікра- і нанаэлектроніка, вытворчасць электратранспарту, прыборабудавання, фармацэўтычная вытворчасць, прамысловыя біятэхналогіі і інфармацыйныя паслугі».

Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця на 2021—2025 гады ўжо чацвёртая па ліку. У яе ўключана 75 інавацыйных праектаў па стварэнні ў розных рэгіёнах Беларусі новых высокатэхналагічных вытворчасцяў. За 2021—2022 гады завершана выкананне 18 праектаў, сярод якіх — фарміраванне банка ствалавых клетак, клапанных і сасудзістых алаграфтаў у Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, арганізацыя вытворчасці медыцынскага шкла і вырабаў з яго на ААТ «Белмедшкло».

Адна з найважнейшых задач, якія стаяць перад ДКНТ у 2023 годзе, — распрацоўка Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу, які стане асноватворным стратэгічным дакументам аб магчымых варыянтах навукова-тэхналагічнага развіцця краіны ў сярэднетэрміновым і доўгатэрміновым перыядзе. Прагноз павінен садзейнічаць з'яўленню новых галін і вытворчасцяў на аснове існуючых навукова-тэхнічных задзелаў. Ён павінен дакладна ўказваць, куды рушаць тэхналогіі ў свеце, па якіх з іх мы маем кампетэнцы і здольныя выпускаць гатовую прадукцыю і на якіх рынках яна будзе карыстацца попытам. «Наша мэта — скласці практыкапрымяняльны дакумент для галіновых міністэрстваў, каб яны маглі выбудаваць «тэхналагічныя калідоры» на аснове сучасных тэндэнцый, якія будуць абазначаны», — падкрэсліла Таццяна Сталярова.

Як паведаміў начальнік аддзела інавацыйнай дзейнасці Міністэрства прамысловасці Сяргей Кабішоў, удзельная вага навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў агульным аб'ёме экспартных арганізацый Міністэрства прамысловасці па выніках 11 месяцаў 2022 года склала 75 %.

Сярод напрамкаў перспектыўных даследаванняў і распрацовак — такія высокатэхналагічныя вытворчасці, як мікраэлектроніка, оптыка-механічная вытворчасць, станкабудаванне, электратранспарт і іншыя. Для вырашэння пастаўленых задач у сістэме Мінпрама 19 найбуйнейшых холдынгаў і арганізацый акрэдытаваны ў якасці навуковых. Па ўсіх ключавых напрамках развіцця ў холдынгавых структурах функцыянуе 16 цэнтраў кампетэнцый — галіновых лабараторый, напрыклад кар'ернай і шахтавай тэхнікі ў ААТ «БЕЛАЗ», навукова-даследчы цэнтр металургічнай вытворчасці ў ААТ «БМЗ», грузавых аўтамабіляў і пасажырскіх аўтобусаў — у ААТ «МАЗ» і г. д.

Напрамкі дзейнасці карпаратыўных навукова-тэхнічных цэнтраў вызначаюцца зыходзячы з патрэб канкрэтнага бізнесу. Іх работа дае магчымасць павысіць аддачу ад навукі і паскорыць працэс укаранення інавацый. У выніку зніжаюцца тэрміны распрацоўкі новай прадукцыі, падрыхтоўкі вытворчасці, павялічваецца канкурэнтаздольнасць беларускай тэхнікі.

Дзякуючы сумеснай рабоце галіновай і акадэмічнай навукі створаны беспілотныя кар'ерныя самазвалы, кар'ерны самазвал на электрацязе і гібрыдны самазвал, камбайн на газавым паліве, новыя электробусы і электрагрузавікі, новыя мадэлі пагрузчыкаў, седлавых цягачоў, аўтобусаў, сучасныя рухавікі ўнутранага згарання, якія адпавядаюць экалагічным нормам, унікальнае оптыка-механічнае абсталяванне для мікраэлектронікі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.