Вы тут

Рачкоў прыняў удзел у нарадзе старшынь камітэтаў парламентаў АДКБ


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў прыняў удзел у другой нарадзе старшынь камітэтаў (камісій) парламентаў дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), да прадмета вядзення якіх адносяцца пытанні міжнародных адносін, абароны і бяспекі, паведамляе БелТА. 


Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні каардынацыі дзеянняў парламенцкіх дэлегацый дзяржаў АДКБ у міжнародных парламенцкіх арганізацыях; узаемадзеяння Парламенцкай асамблеі АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі; ролі парламентарыяў ва ўмацаванні міру, стабільнасці, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі; прыярытэты і актуальныя задачы старшынства Рэспублікі Беларусь у АДКБ; праект змяненняў у Палажэнне аб удзеле Парламенцкай асамблеі АДКБ у міжнародным назіранні за выбарамі і рэферэндумамі; прапановы парламентаў дзяржаў АДКБ па ўнясенні змяненняў у агульныя патрабаванні да парламенцкага маніторынгу ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі арганізацыі.

Сяргей Рачкоў выступіў па пытанні «Аб узаемадзеянні Парламенцкай асамблеі АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі». Сенатар адзначыў, што «ва ўмовах жорсткага геапалітычнага супрацьстаяння важнейшымі напрамкамі дзейнасці АДКБ з’яўляюцца павышэнне яе прэстыжу, выпрацоўка ўнутраных кансалідаваных падыходаў да рэалізацыі міжнароднага парадку дня як у рэгіянальным плане, так і планетарным маштабе». Гэтыя пытанні ўключаны ў прыярытэты старшынства Рэспублікі Беларусь у АДКБ у 2023 годзе.

Фота: Савет Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.