Вы тут

За першы квартал бягучага года тэмп росту экспарту ў Расію склаў больш як 156 працэнтаў


За першы квартал бягучага года тэмп росту экспарту ў Расію склаў больш за 156 працэнтаў. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе ў Савеце Міністраў, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


«За першы квартал тавараабарот вырас больш як на 22 працэнты. Тэмп росту беларускага экспарту ў Расію склаў 156,6 працэнта, але гэта не падстава расслабляцца. Узаемадзеянне з расійскімі рэгіёнамі істотна актывізавалася. Кожны месяц мы прымаем у Беларусі двух-трох кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў і наведваем як мінімум адну вобласць Расіі», — расказаў Раман Галоўчанка.

На нарадзе разглядаюцца пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносін з Расіяй і падводзяцца вынікі першага квартала. Акрамя таго, абмяркоўваюцца пытанні актывізацыі паставак у Расійскую Федэрацыю.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.