Вы тут

Якасць падрыхтоўкі кадраў у Акадэміі МУС вядома далёка за межамі Беларусі


Якасць падрыхтоўкі кадраў у Акадэміі МУС вядома далёка за межамі Беларусі. Пра гэта журналістам заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 65-годдзя з дня ўтварэння Акадэміі МУС, перадае БелТА.


«65 гадоў Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў рыхтуе высокакваліфікаваныя кадры для МУС і ўсяго сілавога блока. Нашу акадэмію ў першую чаргу адрознівае якасць падрыхтоўкі кадраў. Яна вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Да нас прыязджае вельмі шмат дэлегацый з краін СНД, каб абмяняцца вопытам. Мы таксама рыхтуем кадры для іншых краін, нам паступае шмат такіх заявак», — сказаў Іван Кубракоў.

Як падкрэсліў міністр унутраных спраў, сёння Акадэмія МУС — гэта навучальная ВНУ, якая не стаіць на месцы і пастаянна развіваецца. «Я хачу адзначыць прафесарска-выкладчыцкі састаў, які ўвесь час адсочвае, якая дапамога неабходна нашым падраздзяленням. Яшчэ адной адметнай рысай Акадэміі МУС з’яўляецца сумяшчэнне практыкі і тэорыі. Для падрыхтоўкі высокапрафесійнага супрацоўніка Міністэрства ўнутраных спраў нашы выкладчыкі пастаянна наведваюць практычныя падраздзяленні. Яны маюць зносіны з супрацоўнікамі, ўдакладняюць, якія ёсць праблемныя месцы і пытанні. І на гэтай базе яны рыхтуюць высокакваліфікаваныя кадры», — адзначыў міністр унутраных спраў.

Ён дадаў, што выкладчыкі не проста навучаюць асабісты састаў, але і знаходзяцца ў курсе таго становішча, якое складваецца вакол Беларусі: «Цяпер ёсць неабходнасць у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных аператараў беспілотных лятальных апаратаў. У Акадэміі ўжо стварылі адпаведнае падраздзяленне і гатовыя да навучання аператараў. Матэрыяльна-тэхнічная база для гэтага ў нас ёсць. Мы можам рыхтаваць не толькі аператараў, але і інструктараў».

Іван Кубракоў звярнуў увагу і на ветэранаў МУС, якія працуюць выкладчыкамі ў акадэміі. «Яны перадаюць свой вялікі практычны вопыт курсантам, якім я таксама хацеў бы падзякаваць. Нашы курсанты абралі нялёгкую прафесію, але я ўпэўнены, што клятву, якую яны далі на першым курсе, яны не парушаць. Хочацца выказаць словы падзякі і бацькам нашых курсантаў. Яны выхавалі сапраўдных патрыётаў і абаронцаў Радзімы», — сказаў на заканчэнне Іван Кубракоў.

16 мая Акадэмія МУС адзначае 65 гадоў з дня заснавання. Сёння міліцэйская ВН — -гэта найбуйнейшы метадычны і навуковы цэнтр, які валодае ўнікальным педагагічным патэнцыялам, дасягненнямі, багатай гісторыяй і вопытам. Акадэмія МУС рыхтуе кадры як для Міністэрства ўнутраных спраў, так і ў інтарэсах іншых дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

У актыве міліцэйскай ВНУ — 189 стыпендыятаў і лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, 79 выпускнікоў маюць залаты медаль. Тройчы запар АКАДЭМІЯ станавілася лаўрэатам прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.