Вы тут

На поўдні Японіі з-за надыходзячага тайфуну загадалі эвакуявацца больш чым 46 тыс. чалавек


Каля 46,2 тыс. жыхароў горада Нандэ, размешчанага на поўдні Японіі, атрымалі прадпісанне аб экстраннай эвакуацыі ў сувязі з тайфунам «Мавар», які набліжаецца, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал NHK.


Адзначаецца, што ў рэгіёне ёсць пагроза сходу апоўзняў, а таксама выхаду рэк з берагоў. Хуткасць ветру можа дасягаць 30 м/с з парывамі да 45 м/с. акрамя таго, тайфун можа выклікаць ліўні ў некаторых раёнах вострава Хансю.

Па дадзеных тэлеканала, прадпісанне аб экстранай эвакуацыі з-за тайфуну таксама атрымалі каля 10 тыс. жыхароў горада Такуносіма на паўднёвым захадзе Японіі.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.