Вы тут

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі склаў $30,6 млрд


Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі вырас з $26,8 млрд у студзені-красавіку 2022 года да $30,6 млрд у студзені-красавіку 2023 года. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.


Знешнегандлёвы абарот за чатыры месяцы бягучага года перасягнуў узровень аналагічных перыядаў не толькі 2020 і 2021 года, але і дакавіднага 2019 года. Такім чынам, даныя сведчаць аб тым, што беларуская эканоміка эфектыўна спраўляецца з санкцыйным націскам.

Экспарт тавараў і паслуг у параўнанні са студзенем-красавіком 2022 года вырас на 9,9 працэнта, у тым ліку экспарт тавараў — на 13,8 працэнта, што пацвярджае ўзрастаючы попыт на беларускія тавары.

Паказчыкі імпарту тавараў і паслуг растуць апераджальнымі тэмпамі (на 18,4 працэнта ў параўнанні са студзенем-красавіком 2022 года), што звязана з нізкімі аб’ёмамі імпарту ў сакавіку-красавіку 2022 года (у сярэднім $2,8 млрд у месяц). Сярэднямесячныя аб’ёмы імпарту ў студзені-красавіку 2023 года ($3,8 млрд) супастаўныя з аналагічнымі паказчыкамі 2021 года ($3,8 млрд) і астатніх месяцаў 2022 года ($3,7 млрд).

Пры гэтым сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў студзені-красавіку 2023 года заставалася дадатным — $203,3 млн.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.