Вы тут

Капкан для «бялявых»


Мінскае «Дынама» атрымала першую перамогу ў новым сезоне кантынентальнай хакейнай лігі.

Пасля двух стартавых паражэнняў «блакітна-белыя» прадэманстравалі, што ў сённяшняга калектыву з прагай да перамог усё добра. Паядынак з вядомым славацкім «Слованам», хакеістаў якога здавён называюць «бялявымі», мог для дынамаўцаў завяршыцца па-рознаму.

1378935553517_12-28

У кідках мінчане славакам саступілі (19:26), аднак здолелі не прапусціць і двойчы (Яфіменка і МакФлікер) паразіць вароты Міраслава Капржывы. «Трэба падзякаваць Ларсу Хаўгену (нарвежскі варатар «Дынама». — Аўт.) і спадарыні Фартуне, — прызнаўся пасля гульні задаволены лікам сустрэчы Аляксандр Андрыеўскі, галоўны трэнер мінчан. — У другім перыядзе мы крыху выраўнялі гульню і пачалі «чапляцца» за шайбу. У заключнай траціне матча скарысталіся памылкай абаронцаў «Слована» і закінулі шайбу. Дзякуй хлопцам, што вытрымалі». Свой наступны матч на «Мінск-Арэне» «зубры» правядуць ужо сёння. Гэтым разам іх чакае выпрабаванне пражскім «Львом». Пачатак гульні а 19:00.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.