Вы тут

БАТЭ б'е антырэкорды


Чэм­пі­ё­ны Бе­ла­ру­сі па­цяр­пе­лі чар­го­вае раз­гром­нае па­ра­жэн­не ў сё­лет­нім ро­зыг­ры­шы Лі­гі чэм­пі­ё­наў.

Гэ­тым ра­зам ба­ры­саў­чан на сва­ім по­лі эк­за­ме­на­ваў да­не­цкі «Шах­цёр». Пер­шыя дзе­сяць хві­лін па­да­печ­ныя Аляк­санд­ра Ер­ма­ко­ві­ча яшчэ тры­ма­лі­ся, але пас­ля ў ва­ро­ты Сяр­гея Чэр­ні­ка па­сы­па­лі­ся мя­чы. Уся­го ў гэ­тай су­стрэ­чы ўкра­ін­цы ад­зна­чы­лі­ся 7 ра­зоў, чым да­па­маг­лі БА­ТЭ ства­рыць свой но­вы ан­ты­рэ­корд. Яшчэ ні­ко­му бе­ла­рус­кія чэм­пі­ё­ны ў еў­ра­куб­ках з па­доб­най роз­ні­цай не ўсту­па­лі.

—Мы са­мі ві­на­ва­тыя ў па­ра­жэн­ні, — пры­знаў­ся пас­ля гуль­ні Аляк­сандр Ер­ма­ко­віч, га­лоў­ны трэ­нер БА­ТЭ.— Зра­бі­лі шмат па­мы­лак. Так, нас пры­му­сі­лі па­мы­ляц­ца, ад­нак на та­кім уз­роў­ні ра­біць гэ­та не­да­зва­ляль­на. Нам не ха­пае ста­біль­нас­ці. На­пэў­на, пры­чы­на ў нас са­міх.

Гру­па Н. 21 каст­рыч­ні­ка. БА­ТЭ — «Шах­цёр» (Укра­і­на) — 0:7 (Алекс Тэй­шэй­ра, 11, Лу­іс Ад­ры­я­на, 28, 36, 40, 44, 82, Кос­та, 35), «Пор­ту» (Пар­ту­га­лія) — «Ат­ле­тык» (Іс­па­нія) — 2:1 (Эрэ­ра, 45, Ку­а­рэж­ма, 75; Фер­нан­дэс, 58).

Тур­нір­ны рас­клад: «Пор­ту» — 7, «Шах­цёр» — 5, БА­ТЭ — 3, «Ат­ле­тык» — 1.

Тарас ШЧЫРЫ.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.