Вы тут

«Прадукт зачацця» ці чалавек?


Не­на­ро­джа­нае немаўля мо­жа быць спад­чын­ні­кам, а ў лю­бы ге­не­тыч­ны ана­ліз за­кла­дзе­на ве­ра­год­насць па­мыл­кі

У кан­цы снеж­ня ў За­кон «Аб ахо­ве зда­роўя» быў уне­се­ны шэ­раг змен, якія ты­чац­ца пра­вя­дзен­ня абор­таў. Ура­чам да­лі пра­ва ад­мо­віц­ца штуч­на пе­ра­ры­ваць ця­жар­насць, зра­бі­лі аба­вяз­ко­вым пе­рад­аборт­нае псі­ха­ла­гіч­нае кан­суль­та­ван­не, ска­ра­ці­лі пе­ра­лік ме­ды­цын­скіх па­ка­зан­няў для пра­вя­дзен­ня абор­ту. Як гэ­та паў­плы­вае на сі­ту­а­цыю, раз­бі­ра­ем­ся ра­зам са спе­цы­я­ліс­та­мі.

21-16

Два па­цы­ен­ты

Згод­на з но­вай рэ­дак­цы­яй за­ко­на, ме­ды­кі мо­гуць ад­мо­віц­ца пра­во­дзіць аборт па этыч­ных або рэ­лі­гій­ных ма­ты­вах, ка­лі та­кое ра­шэн­не не па­гра­жае жыц­цю ці зда­роўю жан­чы­ны. Ура­чу трэ­ба пісь­мо­ва па­ве­да­міць аб гэ­тым кі­раў­ні­цтву ар­га­ні­за­цыі, якое, у сваю чар­гу, па­він­на даць жан­чы­не пра­ва вы­браць ін­ша­га спе­цы­я­ліс­та.

— Гэ­та да­зво­ліць па­вя­лі­чыць до­лю ро­даў без ус­клад­нен­няў (та­кіх, як кры­ва­цёк, ад­сла­ен­не пла­цэн­ты) ха­ця б да 40 пра­цэн­таў, — тлу­ма­чыць урач, вы­клад­чы­ца аку­шэр­ства і гі­не­ка­ло­гіі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га ка­ле­джа Свят­ла­на МАЗ­ГУ­НО­ВА. — Па­збег­нем і ін­шых на­ступ­стваў пе­ра­ры­ван­ня ця­жар­нас­ці. Пас­ля абор­ту ка­ля трэ­ці жан­чын не мо­гуць мець дзя­цей. У 50 пра­цэн­таў аб­васт­ра­юц­ца па­ла­выя за­хвор­ван­ні, мно­гія з якіх ста­но­вяц­ца хра­ніч­ны­мі. Не ка­жу­чы ўжо пра псі­ха­ла­гіч­ную траў­му — так зва­ны пост­аборт­ны сін­дром.

Ся­род кра­ін, дзе ўра­чы мо­гуць ад­мо­віц­ца ад пра­вя­дзен­ня абор­ту, — Фран­цыя, Іта­лія, Ра­сія, Лат­вія, Да­нія, Венг­рыя. У Нар­ве­гіі ўво­гу­ле пра­па­ну­юць да­зво­ліць ме­ды­кам не вы­да­ваць на­кі­ра­ван­не на та­кую апе­ра­цыю. Ір­ланд­скія ле­ка­ры ўжы­ва­юць па­няц­це «ўнут­ры­вант­роб­ны па­цы­ент»: аказ­ва­юць да­па­мо­гу не толь­кі жан­чы­не, але і не­на­ро­джа­на­му дзі­ця­ці.

— У нас жа па­куль вы­ву­чэн­не хі­рур­гіі па­чы­на­ец­ца з апе­ра­цыі па абор­це. А дзі­ця ў пад­руч­ні­ках ча­сам на­ват не ўспры­ма­юць як ча­ла­ве­ка і на­зы­ва­юць «пра­дук­там за­чац­ця», — ка­жа Свят­ла­на Фа­мі­ніч­на.

У бе­ла­рус­кім за­ка­на­даў­стве, да­рэ­чы, на­пі­са­на, што дзяр­жа­ва га­ран­туе аба­ро­ну пра­воў як да, так і пас­ля на­ра­джэн­ня. Так, па­вод­ле Гра­ма­дзян­ска­га ко­дэк­са, спад­чын­ні­ка­мі па за­вя­шчан­ні мо­гуць быць асо­бы, якія бы­лі за­ча­ты пры жыц­ці спад­чы­на­даў­ца і на­ра­дзі­лі­ся жы­вы­мі пас­ля ад­крыц­ця спад­чы­ны.

Міф пра не­за­муж­ніх дзяў­чат

Аб эфек­тыў­нас­ці пе­рад­аборт­на­га кан­суль­та­ван­ня свед­чыць ста­тыс­ты­ка. Па сло­вах на­ву­ко­ва­га су­пра­цоў­ні­ка БДУ, псі­хо­ла­га-кан­суль­тан­та Ка­ця­ры­ны ША­ВЯ­ЛЁ­ВАЙ, пры­клад­на 10—15 пра­цэн­таў жан­чын пас­ля раз­мо­вы са спе­цы­я­ліс­там вы­ра­ша­юць за­ха­ваць дзі­ця:

— Ліч­ба, мо­жа, зда­ец­ца і не­вя­лі­кай, але трэ­ба ра­зу­мець, што га­вор­ка ідзе пра вы­ра­та­ва­нае ча­ла­ве­чае жыц­цё. У лю­бым вы­пад­ку мы спа­дзя­ём­ся, што кан­суль­та­ван­не паў­плы­вае на да­лей­шыя па­во­дзі­ны жан­чы­ны. Тыя, хто да нас пры­хо­дзіць, ста­ра­юц­ца апраў­даць свае дзе­ян­ні: маў­ляў, ін­ша­га шля­ху ня­ма, гэ­та нар­маль­на, усе так ро­бяць. Лі­та­раль­на на днях жан­чы­на бра­ві­ра­ва­ла, што заў­сё­ды змо­жа за­ця­жа­рыць з да­па­мо­гай ЭКА. А по­тым рас­ка­за­ла пра страш­ныя сны, якія ба­чыць апош­нім ча­сам: быц­цам яе цёт­ка ку­сае дзя­цей. Я тлу­ма­чы­ла жан­чы­не, што тая цёт­ка — яна са­ма. Нам цяж­ка ўя­віць ся­бе ў ро­лі агрэ­са­ра, та­му ў пад­свя­до­мас­ці ад­бы­ва­ец­ца та­кі пе­ра­нос на ін­ша­га ча­ла­ве­ка.

Прак­ты­ка псі­ха­ла­гіч­на­га кан­суль­та­ван­ня рас­паў­сю­джа­на і за мя­жой.

— У Гер­ма­ніі, на­прык­лад, ка­лі жан­чы­не зра­бі­лі аборт без кан­суль­та­ван­ня, ура­ча пе­ра­сле­ду­юць у ад­па­вед­нас­ці з Кры­мі­наль­ным ко­дэк­сам, — ка­мен­туе юрыст Воль­га КА­ВАЛЬ­КО­ВА.

Лі­чыц­ца, што на пе­ра­ры­ван­не ця­жар­нас­ці ідуць у асноў­ным не­за­муж­нія дзяў­ча­ты, якія апы­ну­лі­ся ў кры­зіс­най сі­ту­а­цыі. Але гэ­та міф. Зра­біць аборт час­цей вы­ра­ша­юць ся­мей­ныя жан­чы­ны ва ўзрос­це 26—32 га­доў, з ад­ным або два­і­мі дзець­мі. Як пра­ві­ла, гэ­та ня­спе­лыя асо­бы, які не га­то­вы нес­ці ад­каз­насць, ба­яц­ца скла­да­нас­цяў, не хо­чуць стра­ціць звык­лы ўзро­вень кам­фор­ту. Сваё ра­шэн­не жан­чы­ны звы­чай­на тлу­ма­чаць не­спры­яль­ны­мі ма­тэ­ры­яль­ны­мі ўмо­ва­мі. Ад­нак са­праўд­ная пры­чы­на заў­сё­ды глы­бей.

— Гэ­та мо­гуць быць па­ру­шэн­ні ў ад­но­сі­нах з муж­чы­нам, па­між баць­ка­мі і дзець­мі. Не­ка­то­рыя лі­чаць ця­жар­насць пры­чы­най ня­шчас­цяў. На­са­мрэч ця­жар­насць толь­кі ка­та­лі­за­тар, яна вы­яў­ляе тыя праб­ле­мы, якія бы­лі не­за­ўваж­ны­мі, — ка­жа Ка­ця­ры­на Ша­вя­лё­ва.

Му­та­цыя не заў­сё­ды шкод­ная

З улі­кам па­ста­но­вы Мі­ніс­тэр­ства ахо­ва зда­роўя № 88, сар­дэч­ныя па­ро­кі, зро­ка­выя рас­строй­ствы і сле­па­та больш не з'яў­ля­юц­ца ме­ды­цын­скімі па­ка­зан­ня­мі для пра­вя­дзен­ня абор­ту. На­ват ка­лі ў пло­да знай­шлі па­та­ло­гіі, ура­чы не спя­ша­юц­ца ад­ра­зу пе­ра­ры­ваць ця­жар­насць.

— Сён­ня мы мо­жам ля­чыць дзі­ця, па­куль яно не на­ра­дзі­ла­ся, — ка­мен­туе Свят­ла­на Маз­гу­но­ва, — на­прык­лад, унут­ры­вант­роб­на пе­ра­лі­ваць кроў, ка­лі ёсць рэ­зус-кан­флікт. Тым ця­жар­ным жан­чы­нам, у якіх на УГД вы­яў­ле­ны пэў­ныя праб­ле­мы, мы рэ­ка­мен­ду­ем, у якой баль­ні­цы на­ра­джаць, дзе лепш да­па­мо­гуць. Уво­гу­ле да­ка­за­на: ка­лі ма­ці су­мня­ва­ец­ца ў зда­роўі дзі­ця­ці, то вя­лі­кая ве­ра­год­насць, што ма­лое бу­дзе хво­рым.

Ёсць роз­ныя да­ро­да­выя да­сле­да­ван­ні за­хвор­ван­няў: уль­тра­гу­ка­выя, цы­та­ла­гіч­ныя, ма­ле­ку­ляр­на-ге­не­тыч­ныя. Па­доб­ныя тэх­на­ло­гіі да­па­ма­га­юць у да­лей­шым кло­па­це пра дзі­ця. На дум­ку ге­не­ты­ка, кан­ды­да­та бія­ла­гіч­ных на­вук Ула­дзі­сла­ва РО­ЗЕНЦ­ВЕЙ­ГА, у ге­не­тыч­ным ана­лі­зе заў­сё­ды іс­нуе ве­ра­год­насць па­мыл­кі — 3—5 пра­цэн­таў. І вя­до­ма шмат вы­пад­каў, ка­лі пра­гно­зы не спраў­джва­лі­ся. Да та­го ж лю­бую му­та­цыю нель­га ад­на­знач­на за­лі­чыць да ка­рыс­най або шкод­най. Так, ге­ны, якія зні­жа­юць ве­ра­год­насць за­хвор­ван­няў страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­та, вы­клі­ка­юць ры­зы­ку раз­віц­ця шы­за­фрэ­ніі. А ге­ны па­вы­ша­най пра­дук­цыі іму­наг­ла­бу­лі­ну мо­гуць зра­біць дзі­ця схіль­ным да алер­гіі. Трэ­ба за­ду­мац­ца, ці ма­ем мы пра­ва вы­ра­шаць, ка­му жыць.

...Пра­гу­чыць, на­пэў­на, жорст­ка, але я аса­біс­та не ра­зу­мею, ча­му па­доб­ныя па­сы­лы, са­праў­ды слуш­ныя, скі­ра­ва­ны вы­ключ­на на жан­чын. Яшчэ ў школь­ным пад­руч­ні­ку па бія­ло­гіі, зда­ец­ца, за дзя­вя­ты клас, на­пі­са­на, што для па­ла­во­га раз­мна­жэн­ня па­трэб­ны дзве асо­бы. А зна­чыць і ад­каз­насць за дзі­ця баць­кі ня­суць ра­зам. Пры­нам­сі, у све­це лю­дзей. Уліч­ва­ю­чы, што ў 70 пра­цэн­тах іні­цы­я­та­ры абор­ту — муж­чы­ны, ла­гіч­на бы­ло б звяр­нуц­ца да па­тэн­цый­ных та­таў. Каб па­леп­шыць сі­ту­а­цыю, трэ­ба перш за ўсё мя­няць свя­до­масць, і не толь­кі жа­но­чую.

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ

Да­вед­ка

За 2013 год у Бе­ла­ру­сі бы­ло пра­ве­дзе­на 30 ты­сяч абор­таў — на 10 пра­цэн­таў больш, чым у па­пя­рэд­ні год (хоць ра­ней на­зі­ра­ла­ся тэн­дэн­цыя да зні­жэн­ня). Ад­нак спе­цы­я­ліс­ты ка­жуць, што, каб атры­маць рэ­аль­ную ліч­бу, гэ­тую коль­касць трэ­ба па­мно­жыць на тры, бо ў ста­тыс­ты­цы не ўдзель­ні­ча­юць плат­ныя ме­ды­цын­скія цэнт­ры і не ўліч­ва­ец­ца ме­ды­ка­мен­тоз­нае пе­ра­ры­ван­не ця­жар­нас­ці.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.