Вы тут

Шыкоўнае палярнае ззянне ў Беларусі


Уначы з 7-га на 8 кастрычніка па ўсёй Паўночнай і Цэнтральнай Еўропе можна было назіраць палярнае ззянне, паведамляе сайт Белгідраметцэнтра. Гульня святла ў небе была выклікана магутнай магнітнай бурай на Зямлі, якая працягваецца да гэтага часу.

9-28

Бура выклікана праходжаннем Зямлі скрозь высакахуткасны паток сонечнага ветру ад прыэкватарыяльнай каранальнай дзіркі.

Палярнае ззянне ў Беларусі назіралася не толькі ў паўночнай і цэнтральнай частках краіны, яго было відаць і на шыраце 52 градусаў — у Гомелі, што здараецца даволі рэдка, адзначаюць спецыялісты.

Сяргей ПАЛІНІН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.