Вы тут

Сабекошт паслуг істотна паменшаць


Сёлета затраты на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву плануецца знізіць не менш як на 15%, паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на выніковай калегіі ведамства.


На яго погляд, асноўным параметрам эфектыўнасці, па якім будзе ацэньвацца работа кіраўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у будучай пяцігодцы аб'яўлены паказчык па зніжэнні выдаткаў. «На 2016 год запланавана знізіць гэтыя выдаткі як мінімум на 15%, а зніжэнне ў наступныя гады складзе 5%», — адзначыў Аляксандр Церахаў. Нядрэнна спрацавала сістэма ЖКГ у мінулым годзе, лічыць міністр, калі выдаткі па галіне ўдалося знізіць на 10,7%. Увогуле летась былі забяспечаны неабходныя аб'ёмы і якасць паслуг, якія аказваліся насельніцтву.

Адным са значных фактараў па зніжэнні выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі з'яўляецца аптымізацыя колькасці супрацоўнікаў. Летась штат супрацоўнікаў ЖКГ быў зменшаны на 4,5 тысячы чалавек, або на 2,9%. Пры гэтым доля адміністрацыйна-кіраўнічага апарату знізілася з 9,2% да 8,4% ад агульнай колькасці работнікаў арганізацыі. Эканамічны эфект ад падобнай аптымізацыі склаў больш за 500 млрд рублёў. Гэты вынік забяспечаны перш за ўсё за кошт актыўнай працы па ўжыванні прадпрыемствамі перагледжаных нормаў і нарматываў колькасці супрацоўнікаў.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.