Вы тут

Беларусь наведвае дэлегацыя грузінскіх парламентарыяў


Развіваць рэгіянальнае супрацоўніцтва – пра гэта дамовіліся ўчора нашы і грузінскія парламентарыі. Гэтымі днямі ў нас з візітам знаходзіцца парламенцкая дэлегацыя Грузіі на чале з кіраўніком групы сяброўства “Грузія – Рэспубліка Беларусь” Аляксандрам Кантарыяй. 


Віктар Гумінскі, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў, падчас сустрэчы з грузінскімі калегамі выказаў упэўненасць, што візіт паслужыць далейшаму ўмацаванню сяброўскіх стасункаў нашай краіны з Грузіяй.

– Больш за тое, гэты візіт з’яўляецца працягам рэалізацыі тых дамоўленасцей, якія былі дасягнуты падчас візіта Прэзідэнта нашай краіны ў Грузію ў красавіку мінулага года, – заўважыў Віктар Гумінскі. – Дамоўленасці былі вельмі сур’ёзнымі: дастаткова сказаць, што было падпісана 16 дагаворна-прававых актаў, вырашана, што таваразварот паміж нашымі краінамі ў бліжэйшы час дасягне 200 мільёнаў долараў. Для нашых невялікіх эканомік гэта лічба даволі-такі істотная.

Пакуль па выніках мінулага году таваразварот знаходзіцца на ўзроўні 50 мільёнаў долараў. Таму, лічыць віцэ-спікер ніжняй палаты, папрацаваць прыйдзецца нямала.

– Неабходна выкарыстоўваць гэты візіт не толькі для развіцця палітычных стасункаў у рамках міжпарламенцкага супрацоўніцтва, – адзначыў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў. – Трэба прадаставіць магчымасць грузінскім калегам ацаніць патэнцыял нашай эканомікі – перш за ўсё ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі – каб упэўніцца, што тыя паказчыкі таваразвароту, аб якіх дамовіліся нашы прэзідэнты, рэальныя. Гэта паслужыць далейшаму развіццю нашых сяброўскіх стасункаў, паляпшэнню дабрабыту нашых людзей.

Дэлегацыя грузінскага парламенту наведае некалькі рэгіёнаў нашай краіны.

– Павінен сказаць, што адным з абмяркоўваемых пытанняў з’яўляецца развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, – звярнуў увагу Віктар Гумінскі. – На сёння ў нас ёсць падпісаныя пагадненні паміж гарадамі-пабрацімамі Мінскам і Тбілісі, Полацкам і Цхалтуба, Брэстам і Батумі. Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва вельмі важнае для нас, таму што ёсць магчымаць, сапраўды, як культурнага абмену, так і развіцця вытворчай сферы.

У сваю чаргу Аляксандр Кантарыя, кіраўнік групы сяброўства “Грузія – Рэспубліка Беларусь”, прызнаўся, што для яго Мінск – любімы горад.

– Я тут раней жыў, працаваў у рускім тэатры, – расказвае грузінскі парламентарый, які па адукацыі – рэжысёр драмы. – У мяне тут ёсць знаёмыя, сябры. Я ўпэўнены, што гэты візіт стане адным з важных крокаў ва ўмацаванні нашых сяброўскіх стасункаў. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.