Вы тут

Стаўку рэфінансавання зніжаюць на 2%


З 1 мая яна стане 22% гадавых.

Аб гэтым гаворыцца ў рашэнні Нацыянальнага банка. Такім чынам, з першых дзён мая зніжаецца стаўка рэфінансавання з 24% да 22% гадавых. Таксама ў маі памяншаюцца стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў — з 30% да 27% гадавых і стаўкі па пастаянна даступных аперацыях вымання ліквіднасці банкаў — з 16% да 15% гадавых.


Гэтым жа рашэннем праўлення Нацбанка з 1 чэрвеня памяншаецца гранічны ўзровень працэнтных ставак па новых тэрміновых банкаўскіх укладах юрыдычных асоб у нацыянальнай валюце, у выпадку перавышэння якога прадугледжваецца павелічэнне рэзервовых патрабаванняў, — з 0,9 да 0,8 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях Нацбанка ў форме крэдыту авернайт. З першых дзён лета зніжаецца і гранічны ўзровень працэнтных ставак па крэдытах, прадастаўленых юрыдычным асобам у беларускіх рублях, у выпадку перавышэння якога робіцца больш жорсткім парадак фарміравання банкамі рэзерву на пакрыццё магчымых страт па спецыяльных партфелях аднародных крэдытаў, — з 1,1 да 1 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях Нацбанка ў форме крэдыту авернайт.

«Гэтыя рашэнні накіраваны на зніжэнне велічыні перавышэння намінальнымі працэнтнымі стаўкамі ўзроўню фактычнай і прагназуемай інфляцыі», — удакладняе сваю пазіцыю Нацбанк. Акрамя таго, спецыялісты рэгулятара паведамляюць, што запавольванне тэмпаў росту грашовай масы, фарміраванне чыстай прапановы валюты на ўнутраным валютным рынку і нармалізацыя сітуацыі на дэпазітным рынку абумоўліваюць памяншэнне інфляцыйнага ціску ў краіне.

Тут эксперты банка звярнулі ўвагу на інфармацыю Белстата, паводле якой спажывецкія цэны ў сакавіку сёлета павялічыліся на 0,8% (іх сярэднямесячны прырост за папярэднія тры месяцы склаў 2%). У адносінах да сакавіка 2015 года спажывецкія цэны павялічыліся на 12,8%, а базавая інфляцыя (інфляцыя за вылікам адміністрацыйна рэгуляваных цэн і цэн на плодаагароднінную прадукцыю) склала 11,8%. «У найбліжэйшыя месяцы чакаецца далейшае зніжэнне тэмпаў росту цэн», — прагназуюць прадстаўнікі Нацбанка. Пры гэтым, працэнтныя стаўкі па рублёвых крэдытах і дэпазітах захоўваюцца на высокім станоўчым узроўні, у тым ліку ў рэальным памеры. Напрыклад, сёлета ў сакавіку стаўка па новых рублёвых крэдытах склала 33,4% гадавых, а па тэрміновых дэпазітах — 24,3% гадавых, што істотна перавышае ўзровень інфляцыі.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.