Вы тут

Выстаўка шаржаў А. Каршакевіча адкрылася ў музеі Максіма Багдановіча


Назва экспазіцыі «З усмешкай па жыцці» досыць сімвалічная. Уменне дасціпна жартаваць уласцівае беларускаму народу, нездарма ж у нас казалі: «Смяяцца — не грэх». Любіў жартаваць і Максім Багдановіч, ён нават напісаў цыкл жартоўных вершаў «Усмешкі». Вось і Аляксандр Каршакевіч, выдатны мастак, намеснік галоўнага рэдактара часопіса сатыры і гумару «Вожык» ужо шмат гадоў радуе беларусаў сваімі шаржамі.


Сам мастак кажа, што вялікую манументальную работу выканаў толькі аднойчы, сёння яна ўпрыгожвае актавую залу адной са сталічных дзіцячых бальніц. А ўсё жыццё прысвяціў справе гумару. Таму і шаржы ў яго — не крыўдныя для іх герояў, хутчэй наадварот — тут бачыцца не толькі ўсмешка і смех, а глыбокае веданне мастаком характару, адметнасцяў творчай натуры герояў гэтых невялікіх таленавітых малюнкаў.

Задуменны, але ўсмешлівы літаратуразнаўца Алег Лойка, какетлівая паэтка Раіса Баравікова, летуценная казачніца Алена Масла... Героямі шаржаў, прадстаўленых на выстаўцы, сталі каля паўтара дзясятка айчынных літаратараў і мастакоў. Дарэчы, кожнага з іх лёгка пазнаць у аўтарскім жартаўлівым выкананні Аляксандра Пятровіча.

vesіaluha@zvіazda.by

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН

Загаловак у газеце: Нагода для ўсмешкі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.