Вы тут

Ігар Бокій заваяваў ужо чацвёртае «золата»


Напярэдадні Ігар Бокій заваяваў ужо чацвёртае «золата» Параалімпіяды, якая праходзіць у Рыа. Цяпер беларускі плывец мае ўжо дзевяць (!) залатых медалёў галоўных форумаў планеты, яшчэ пяць разоў ён станавіўся найлепшым у Лондане чатыры гады таму.


Трыумфальным для нашага параалімпійца стаў заплыў на 50 метраў вольным стылем у катэгорыі S13 (спартсмены з парушэннямі зроку). Ігар праплыў усю дыстанцыю за 23,44 секунды і ўстанавіў новы параалімпійскі рэкорд. Найбліжэйшымі пераследнікамі нашага плыўца сталі бразілец Карлас Фарэнберг (24,17) і ўзбек Музафар Турсунхаджаеў (24,21). Да гэтага беларус перамагаў у заплывах на 100 метраў батэрфляем, 200 метраў комплексным плаваннем і 400 метраў вольным стылем, а таксама заваёўваў бронзу ў дысцыпліне 100 метраў брасам.

Цяпер у беларускай скарбонцы Параалімпіяды шэсць залатых медалёў (акрамя Бокія чэмпіёнам сталі шпажыст-калясачнік Андрэй Праневіч і плывец Уладзімір Ізотаў) і два бронзавыя (Бокій і кідальнік кап'я Аляксандр Трыпуць). У неафіцыйным медальным заліку Беларусь па стане на 15 верасня ідзе на 15 месцы. Лідзіруюць Кітай (75, 58, 39), Вялікабрытанія (43, 24, 28) і Украіна (31, 23, 27).

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Ігар Бокій: зноў «золата»!

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.