Вы тут

У Вялікім тэатры оперы і балета адбудзецца канцэрт беларускай музыкі


У Малой зале Вялікага тэатра оперы і балета адбудзецца канцэрт, прысвечаны беларускай музыцы. Акадэмічная пляцоўка, класічныя творы, папулярныя кампазіцыі і фальклор, калектыў «Беларуская капэла» ў якасці выканаўцы, Віктар Скарабагатаў і Ганна Каржанеўская як мастацкія кіраўнікі канцэрта. У выніку гэта «Чатыры стагоддзі беларускай вакальнай музыкі», што прагучаць са сцэны 20 кастрычніка.


Зрэшты, часавыя рамкі будуць нават крыху пашыраны некаторымі выключэннямі, але ў цэлым канцэрт ахоплівае XVІІ—XX стагоддзі беларускага вакалу. Гэта рамансы Міхала Клеафаса Агінскага, творы Антона Радзівіла, Станіслава Манюшкі, Напалеона Орды, Фларыяна Міладоўскага, Яна Тарасевіча, ужо народныя кампазіцыі, як «Ой, калінушка» альбо «Цераз рэчаньку, цераз балота падай ручаньку, мая залота...». Саліраваць пад акампанемент піяніна (Дзіяна Моршнева і Паліна Задрэйка) будуць сапрана Алена Золава, тэнар Юрый Гарадзецкі і барытон Ілья Сільчукоў з «Беларускай капэлы».

«На малой сцэне Камернай залы падобныя праграмы пад кіраўніцтвам Віктара Скарабагатава рыхтуюцца 3-4 разы ў сезон. Тэатр арганізуе таксама вечары, прысвечаныя зоркам беларускай оперы, напрыклад, нядаўна Георгій Карант і Віктар Скарабагатаў падрыхтавалі канцэрт у гонар Валерыя Глушакова. Што тычыцца вялікай сцэны, беларуская спадчына прадстаўлена операй «Сівая легенда» і нацыянальным балетам «Вітаўт», тут можна згадаць і балет «Маленькі прынц» на музыку беларускага кампазітара Яўгена Глебава», — расказалі ў тэатры.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Не Агінскім адзіным

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.