Вы тут

У Iнстытуце журналiстыкi адбылася навуковая канферэнцыя


У Iнстытуце журналiстыкi БДУ адбылася навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 110-годдзю з дня выхаду газет «Наша доля» i «Наша нiва»


Навукова-практычная канферэнцыя «Фiласофiя нацыянальнай медыяпрасторы», арганiзаваная кафедрай гiсторыi журналiстыкi i менеджменту СМI Iнстытута журналiстыкi БДУ, стала дыскусiйнай пляцоўкай для выкладчыкаў, аспiрантаў i студэнтаў журфака. Даследчыкам удалося адшукаць цiкавыя факты з гiсторыi газет, з бiяграфiй тых, чый лёс непасрэдна быў звязаны з iх выданнем.

— «Наша доля» i «Наша нiва» — гэта тыя газеты, якiя стаялi каля вытокаў развiцця беларускай журналiстыкi, — адзначыў дырэктар Iнстытута журналiстыкi БДУ Сяргей ДУБОВIК. — Так цi iнакш, iншыя сродкi масавай iнфармацыi будавалiся на гэтых двух выданнях. Зборнiк тэзiсаў, дзе сабраны даследаваннi па газетах, з'яўляецца важкiм укладам у развiццё айчыннай гiсторыi журналiстыкi.

Калi «Наша доля» ў параўнаннi з многiмi беларускiмi газетамi праiснавала толькi iмгненне (усяго выйшла 6 нумароў), то «Наша нiва» выдавалася амаль 9 гадоў. Убачыўшы свет у Вiльнi ў лiстападзе 1906 года, яна мела важнае значэнне для развiцця беларускага нацыянальнага руху. На яе старонках удасканальвалi сваё майстэрства класiкi айчыннай лiтаратуры — Янка Купала, Якуб Колас, Максiм Багдановiч, Змiтрок Бядуля...

— Рэдакцыя тагачаснай «Нашай нiвы» нават не адкрыла, а практычна ўзаконiла развiццё беларускай мовы, — перакананы прафесар Iнстытута журналiстыкi БДУ, доктар гiстарычных навук Алег СЛУКА. — Праз гэта «Наша нiва» сцвердзiла i развiццё нашай нацыi, iдэалогii беларускай дзяржаўнасцi. Час быў рэвалюцыйны, а газета несла свае iдэi эвалюцыйным шляхам. Але самае галоўнае, «Наша нiва» стала фундаментам беларускай культуры, навукi i мастацтва.

Веранiка КАНЮТА

kanyuta@zviazda.by

Загаловак у газеце: Фундамент таленту i беларускасцi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.