Вы тут

Акцыю "Дзеці і бяспека" праводзіць БЧ


Комплекс мерапрыемстваў у пачатку і ў час школьных канікул "Дзеці і бяспека" стартуе на Беларускай чыгунцы, паведамілі ў прэс-службе БЧ.


Фота: smiletv.org

Так, з 28 кастрычніка па 7 лістапада асаблівая ўвага будзе ўдзелена дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў паяздах. Работнікі БЧ сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, прадстаўнікамі добраахвотных дружын і грамадскіх фарміраванняў правядуць прафілактычныя мерапрыемствы: арганізуюць рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту, на вакзалах і ў паяздах дадаткова праінфармуюць грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць растлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

З пачатку года на Беларускай чыгунцы зафіксаваны 102 выпадкі невытворчага траўматызму. Гэта на 17 працэнтаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Колькасць пацярпелых грамадзян зменшылася на 21 чалавек.

Разам з тым асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаюцца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках у час перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правіл дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.