Вы тут

Па добры досвед працы — на чыгунку


Студэнцкі рух на Беларускай чыгунцы з кожным годам актыўна развіваецца. Калі летась у арганізацыях магістралі працавалі каля 230 студэнтаў і навучэнцаў, то сёлета — у 2,5 раза болей.


У ліпені-верасні яны шчыравалі праваднікамі пасажырскіх вагонаў і манцёрамі пуці, цеслярамі і малярамі, выхавацелямі і інструктарамі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах. Пашырылася і геаграфія навучальных устаноў краіны. Калі ў 2022 годзе гэта былі байцы студатрадаў з дзесяці вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, то сёлета — ужо з больш чым 30, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.

У маі мінулага года Беларускай чыгункай і ГА «БРСМ» было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве, накіраванае на развіццё ўзаемадзеяння па пытаннях фарміравання і прыцягнення студэнцкіх атрадаў для работы ў арганізацыях магістралі.

У бягучым годзе пры падтрымцы Цэнтральнага камітэта БРСМ было арганізавана папярэдняе навучанне 200 студэнтаў і навучэнцаў — удзельнікаў чыгуначных сэрвісных і будаўнічых студэнцкіх атрадаў па прафесіях «Праваднік пасажырскага вагона» і «Манцёр пуці».

Падчас сустрэчы кіраўніцтва Беларускай чыгункі з актывам сэрвісных і будаўнічых студэнцкіх атрадаў яго байцы падзяліліся сваімі ўражаннямі аб рабоце на магістралі, а таксама адзначылі высокі ўзровень арганізацыі іх працоўнай дзейнасці, магчымасць атрымаць добры досвед работы, стасункаў і новыя веды.

Кіраўніцтва магістралі падзякавала прадстаўнікам студэнцкіх атрадаў за работу, а таксама выказала надзею, што пасля заканчэння навучальных устаноў многія з іх захочуць прадоўжыць свой працоўны шлях на прадпрыемствах і ў арганізацыях магістралі.

Прадстаўнікі БРСМ, у сваю чаргу, адзначылі важную ролю студатрадаўскага руху ў рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў краіне і вялікі ўклад Беларускай чыгункі ў яго развіццё.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.