Вы тут

Грамадзяне Беларусі маюць магчымасць праезду чыгуначным транспартам у Калінінградскую вобласць


З сённяшняга дня грамадзяне Беларусі маюць магчымасць праезду чыгуначным транспартам у Калінінградскую вобласць, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.


У адпаведнасці з пастановай Саўміна ад 14 ліпеня 2021 года, знятыя абмежаванні па перасячэнні дзяржграніцы Беларусі для тых, хто едзе з краіны на тэрыторыю Калінінградскай вобласці па чыгунцы без перасадак у дарозе. Гэта датычыцца грамадзян Беларусі, Расіі і замежнікаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі, а таксама іх жа, калі яны едуць назад.

БЧ звяртае ўвагу пасажыраў, што ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі для праезду з Беларусі ў Калінінградскую вобласць (па тэрыторыі Літвы), беларускім грамадзянам неабходна мець шэнгенскую візу.

У цяперашні час у зносінах з Калінінградскай вобласцю па тэрыторыі Беларусі курсіруюць цягнікі № 30 / 29 Калінінград — Масква, № 80 / 79 Калінінград — Санкт-Пецярбург і № 360 / 359 Калінінград — Адлер. Ажыццяўленне праезду названымі цягнікамі прадугледжана толькі для грамадзян Беларусі і Расіі.

Пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і ў цягніках неабходна выкарыстоўваць індывідуальныя сродкі абароны органаў дыхання і антысептычныя сродкі.

У БЧ нагадваюць, што з 10 ліпеня беларускія грамадзяне могуць уехаць на цягніку ў Расійскую Федэрацыю толькі з адмоўным вынікам ПЦР-тэста, зарэгістраваным з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без CОVІD-19».

У адпаведнасці з пастановай Саўміна, грамадзяне дзяржаў — членаў ЕАЭС (у тым ліку Расіі), якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту, за выключэннем тых, хто мае дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі, прыбываючы ў нашу краіну, таксама прад'яўляюць адмоўны вынік ПЦР-тэста, зарэгістраваны з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без CОVІD-19».

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху дадзеных цягнікоў, правілах і кошту праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ 105.

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: На Балтыку — без перашкод

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.