Вы тут

Мікалай Чаргінец: Мы ўносілі прапановы па ўмацаванні пазіцый мовы


Такой думкі прытрымліваецца старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Яна прагучала ў свежым нумары "Літаратуры і мастацтва".


- Мы ўносілі прапановы па ўмацаванні пазіцый беларускай мовы. Згодна з нашай прапановай, было прынята рашэнне пісаць назвы вуліц па-беларуску, указальнікі на дарогах, назвы населеных пунктаў. Можна спакойна ўмацоўваць пазіцыі беларускай мовы пакрокава. Мы вітаем утварэнне гурткоў ці аб’яднанняў па вывучэнні беларускай мовы.

Як рускамоўны пісьменнік я выступаю за тое, каб было больш кніг на беларускай мове — гэтым працую на беларускую культуру. Напрыклад, я цудоўна авалодаў беларускай мовай, пры тым, што вучыўся ў Мінску ў сярэдняй рускай школе. Потым была школа працоўнай моладзі: сям’я шматдзетная, жылі бедна. Скончыў школу трэнераў і БДУ, паступіў на журфак, потым перавёўся на юрфак — нідзе беларускай мовы не было.

Але я паважаю беларускую мову. У нашых умовах, калі абедзве мовы дзяржаўныя, немагчыма патрабаваць ад пісьменнікаў, каб пісалі па-беларуску. Можна перакладаць кнігі на беларускую, мяне радуе, калі перакладаюць мае творы. Цяпер пераклалі «Аперацыя “Кроў”», карыстаецца ўвагай «Вам —заданне» ў часопісе «Полымя». Гэта сведчыць пра тое, што ў нас чытаюць па-беларуску, што павінна ўлічваць кнігавыдавецкая галіна. 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.