Вы тут

Ганчароў і Мамашук сёлета сталі лепшымі спартсменамі краіны


Па выніках апытання, якое праводзілася найстарэйшай спартыўнай газетай Беларусі «Спортивная панорама», названы лепшыя атлеты, трэнеры і каманды адыходзячага года. У галасаванні прынялі ўдзел больш за сто журналістаў друкаваных і электронных СМІ.


Уладзіслаў Ганчароў, які заваяваў алімпійскае «золата» Рыа, стаў лепшым спартсменам, ён атрымаў 981 ачко. Другое месца заняў кідальнік молата сярэбраны прызёр Гульняў Іван Ціхан — 763 балы. Лепшай сярод беларускіх спартсменак прадстаўнікі масмедыя прызналі цяжкаатлетку Марыю Мамашук (591 ачко), якая ў жніўні 2016-га ў Рыа заняла другое месца ў вагавай катэгорыі да 63 кг.

Лепшым трэнерам адыходзячага года названа галоўны трэнер зборнай Беларусі па скачках на батуце Вольга Уласава. Лепшай негульнявой камандай стала жаночая байдарка-чацвёрка, якая заваявала бронзавую ўзнагароду ў Бразіліі.

Камандай года ў гульнявых відах прызнана жаночая зборная па баскетболе, якая брала ўдзел у Алімпійскіх гульнях. У тройцы лепшых у гэтай намінацыі таксама мужчынская зборная па гандболе і жаночая нацыянальная каманда па валейболе.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Яны заслужылі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.