Вы тут

БРСМ даў старт акцыі "За любімую Беларусь!"


Арганізатары агульнарэспубліканскага мерапрыемства заклікаюць удзельнікаў рабіць добрыя справы для сваёй краіны. На ўрачыстым адкрыцці акцыі ў сталічным Доме моладзі сабраліся прадстаўнікі студэнцтва, грамадскія і дзяржаўныя дзеячы, вучоныя, пісьменнікі, спартсмены, музыканты, артысты, мастакі і тэлевядучыя, якія з’яўляюцца прыкладам для многіх хлопцаў і дзяўчат.


Госці стасаваліся, дзяліліся гісторыямі пра дабро і ўзаемадапамогу, а таксама выказвалі добрыя пажаданні незвычайным спосабам — праз удзел у інтэрактыўных майстар-класах “Азбука беларускага арнаменту”, “Беларуская выцінанка”, “Арыгамі” і іншых. Цэнтральным элементам адкрыцця стала “Карта добрых спраў”, на якой удзельнікам прапанавалі напісаць пра добрыя справы, здзейсненыя для блізкіх або незнаёмых людзей, калектыву, горада, краіны ў цэлым.

— Добрыя справы трэба рабіць, не выхваляючыся, — адзначыла адна з гасцей сустрэчы, старшыня Цэнтральнага выбарчага камітэта Лідзія ЯРМОШЫНА. — Калі ў грамадстве на такім высокім узроўні кажуць пра каханне, то гэта прыкмета дабрабыту грамадства. Я дзякую Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі за тое, што ён кажа пра галоўнае нефармальным спосабам, праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на стварэнне беларускай нацыянальнай ідэі. Няхай гэтая акцыя радуе людзей і працягвае абуджаць найлепшыя чалавечыя пачуцці!

Па задумцы арганізатараў, “Карты добрых спраў” у рамках акцыі “За любімую Беларусь” з’явяцца ўва многіх рэгіёнах краіны і на працягу года будуць запаўняцца вялікімі і маленькімі перамогамі ўдзельнікаў. На іх будуць таксама размяшчацца адрасы месцаў, у якіх патрэбна дапамога, напрыклад, кватэр людзей сталага ўзросту, шматдзетных сем’яў. Гісторыі добрых спраў будуць у адкрытым доступе на сайце БРСМ. Акрамя гэтага, у рамках акцыі пройдуць і іншыя мерапрыемствы: святы (Дзень Незалежнасці, Дзень Дзяржаўнага сцяга), марафоны добрых спраў, дабрачынныя эстафеты, працоўныя дэсанты, маладзёжныя форумы, флэшмобы, круглыя сталы, семінары, віктарыны і іншыя.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zviazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.