Top.Mail.Ru

Навiны

Пры рэзкім паніжэнні ціску ўрач параіла з’есці салёны агурок
18

Пры рэзкім паніжэнні ціску ўрач параіла з’есці салёны агурок

Пры скачку ціску ўніз дапамагае таксама моцны салодкі чай

Летась у краіне было праведзена каля мільёна даследаванняў   па выяўленні злаякасных новаўтварэнняў

Летась у краіне было праведзена каля мільёна даследаванняў па выяўленні злаякасных новаўтварэнняў

Начальнік упраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Іна ВАЗНЯК падкрэслівае: барацьба з анкалагічнымі захворваннямі — наша агульнанацыянальная задача, якая аб’ядноўвае намаганні дзяржавы, медыцынскай, навуковай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі і саміх грамадзян.


Сенатар Міхаіл РУСЫ — пра дасягненні і развіццё аграпрамысловага комплексу Беларусі, патэнцыял Саюзнай дзяржавы ў гэтым кірунку і прыцягненне моладзі ў вёску
54

Сенатар Міхаіл РУСЫ — пра дасягненні і развіццё аграпрамысловага комплексу Беларусі, патэнцыял Саюзнай дзяржавы ў гэтым кірунку і прыцягненне моладзі ў вёску

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Міхаіл Русы напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у інтэрв’ю «Першаму інфармацыйнаму» расказаў пра дасягненні нашай краіны ў гэтай сферы. Сенатар перакананы: у аграпрамысловым комплексе, як і ў любой вытворчасці, не бывае дробязяў, таму што кожная дэталь у канчатковым выніку ўплывае на макраэканоміку і бяспеку дзяржавы.


Як плаціць падаткі з данатаў у TikTok, растлумачылі ў МПЗ
55

Як плаціць падаткі з данатаў у TikTok, растлумачылі ў МПЗ

У Міністэрстве па падатках і зборах растлумачылі БелТА нюансы падаткаабкладання даходаў фізічных асоб, атрыманых у выніку правядзення прамых эфіраў у сацсетцы TikTok.

Спорт не перашкаджае заставацца дзяўчынай

Спорт не перашкаджае заставацца дзяўчынай

Найлепшая спартсменка 2025 года па панкратыёне — пра тое, як спалучаць ударную тэхніку і жаноцкасць 

Як палескай глыбінцы ўдаецца зацікавіць турыстаў мясцовымі традыцыямі

Як палескай глыбінцы ўдаецца зацікавіць турыстаў мясцовымі традыцыямі

Пераапрануцца ў народны касцюм, сесці за сапраўдны ткацкі станок і пачуць унікальную манеру спеваў — па такія ўражанні сёння едуць у аграгарадок Рычоў Жыткавіцкага раёна.


Лёгкіх шляхоў да перамог у цяжкай атлетыцы, як і ў іншых відах спорту, не бывае. А ці варта ўвогуле «цягаць жалеза»?

Лёгкіх шляхоў да перамог у цяжкай атлетыцы, як і ў іншых відах спорту, не бывае. А ці варта ўвогуле «цягаць жалеза»?

Пра поспехі гродзенскіх штангістаў Арцёма РАГОЖЫНСКАГА і Роберта КУРОЎСКАГА я даведалася са спартыўных навін. Хлопцы выдатна выступілі на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў і моладзі (да 23 гадоў) у албанскім горадзе Дурэс. Спаборніцтвы былі маштабныя і сабралі каля 400 перспектыўных спартсменаў, якія прадставілі 38 дзяржаў кантынента. Беларускія атлеты заваявалі ўвогуле 15 узнагарод рознай вартасці, уключаючы 8 залатых медалёў. Сярод прызёраў і пераможцаў былі і гэтыя хлопцы. Чаму яны выбралі менавіта цяжкую атлетыку, і што могуць параіць сваім зусім яшчэ юным паслядоўнікам?


Лясгасы Беларусі пачалі гандаль пелетамі анлайн
65

Лясгасы Беларусі пачалі гандаль пелетамі анлайн

У Беларусі лясгасы пачалі гандаль пелетамі анлайн. Беларусам прапануюць як платную паслугу дастаўкі, так і магчымасць самавывазу прадукцыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Як Віктар Роўда ўзвышаў і жывіў душы

Як Віктар Роўда ўзвышаў і жывіў душы

Яго называлі «генералісімусам харавой музыкі», а жыццёвы шлях маэстра нагадвае захапляльны раман, у якім цесна перапляліся духоўнасць, навука і бязмежная адданасць музыцы. Пра гэта нагадалі падчас сустрэчы ў рамках ІІ Міжнароднага конкурсу харавых дырыжораў імя Віктара Роўды, што праходзіць у сценах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Тут Віктар Уладзіміравіч больш за 40 гадоў узначальваў кафедру харавога дырыжыравання, падрыхтаваў шмат выдатных музыкантаў, якія цяпер працягваюць яго справы — іх на працягу жыцця было некалькі адначасова, і да ўсіх прафесар ставіўся вельмі адказна і патрабавальна, у першую чаргу да сябе самога...


Права на абавязковую долю

Права на абавязковую долю

Развяліся з мужам пяць гадоў таму. У шлюбе нарадзілася дачка, на дадзены момант ёй 10 гадоў. Былы муж ажаніўся другі раз, дзяцей у гэтым шлюбе не меў. Разам з новай жонкай яны жылі ў доме, які ён атрымаў у спадчыну пасля смерці сваёй маці. Два месяцы таму былы муж памёр пасля працяглай хваробы. Вядома, што перад смерцю ён завяшчаў усю сваю маёмасць жонцы. Ці можа наша з ім дачка прэтэндаваць на долю ў спадчыне?

Святлана, Копыльскі раён


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю