Top.Mail.Ru

Навiны

Аповесць сучаснай беларускай пісьменніцы натхніла на пастаноўку ў Купалаўскім тэатры

Аповесць сучаснай беларускай пісьменніцы натхніла на пастаноўку ў Купалаўскім тэатры

«Родам з дзяцінства» — так можна сказаць пра ўсіх нас, бо ўсё, што мы адчуваем з першых дзён пасля нараджэння, так ці інакш адбіваецца на фарміраванні нашага характару, на адносінах з іншымі, на разуменні, што найбольш каштоўнае ў жыцці. Дзяцінства можа быць вельмі розным, але ў ім аднолькава важныя і маці, і тата, незалежна ад таго, ці прысутнічаюць яны штодня побач. Вікторыя Кляўко напісала пра гэта аповесць «Мая першая Ева», паводле якой Ілья Крук паставіў спектакль у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.


Нацыянальны балет, сучасная харэаграфія і сусветная класіка: першыя гастролі тэатра оперы і балета Рэспублікі Комі ў Беларусі

Нацыянальны балет, сучасная харэаграфія і сусветная класіка: першыя гастролі тэатра оперы і балета Рэспублікі Комі ў Беларусі

З 20 па 22 лістапада 2026 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі адбудзецца знакавая культурная падзея — першыя ў гісторыі гастролі Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Комі.
Як Віктар Роўда ўзвышаў і жывіў душы

Як Віктар Роўда ўзвышаў і жывіў душы

Яго называлі «генералісімусам харавой музыкі», а жыццёвы шлях маэстра нагадвае захапляльны раман, у якім цесна перапляліся духоўнасць, навука і бязмежная адданасць музыцы. Пра гэта нагадалі падчас сустрэчы ў рамках ІІ Міжнароднага конкурсу харавых дырыжораў імя Віктара Роўды, што праходзіць у сценах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Тут Віктар Уладзіміравіч больш за 40 гадоў узначальваў кафедру харавога дырыжыравання, падрыхтаваў шмат выдатных музыкантаў, якія цяпер працягваюць яго справы — іх на працягу жыцця было некалькі адначасова, і да ўсіх прафесар ставіўся вельмі адказна і патрабавальна, у першую чаргу да сябе самога...


Важнае кожнае імя: як мастакі ваявалі ў партызанах

Важнае кожнае імя: як мастакі ваявалі ў партызанах

Што можа быць агульнага ў пісталета ці кулямёта альбо фінскага нажа з алоўкам ды аркушам паперы? І першае і другое — зброя ў руках людзей, якія ўмелі маляваць, але былі вымушаны ваяваць падчас Вялікай Айчыннай вайны. А то і сумяшчалі першае з другім у партызанскіх атрадах, пакінуўшы сведчанні пра жыццё, побыт і баявыя заданні народных мсціўцаў, што хаваліся ў лясах Беларусі.
І прызнаныя аўтары, і дэбютанты: кінафестываль «Лістапад» вызначыў найлепшых

І прызнаныя аўтары, і дэбютанты: кінафестываль «Лістапад» вызначыў найлепшых

Галоўная сенсацыя XXXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю — тое, што фільм «Бацька Мінай. Партызанская легенда» атрымаў Гран-пры «Золата Лістапада» як найлепшы ігравы фільм. Гэта карціна беларуска-расійскай вытворчасці, рэжысёр Ігар Угольнікаў.

Якія героі цяпер у фокусе кіно?

Якія героі цяпер у фокусе кіно?

Вяртанне легенды
Чым адметны сёлетні «Лістапад»

Чым адметны сёлетні «Лістапад»

Жаночы ракурс: бачыць сэрцам

Актрыса Тамара Міронава стала першай беларускай жанчынай, адзначанай спецыяльным прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве»

Актрыса Тамара Міронава стала першай беларускай жанчынай, адзначанай спецыяльным прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве»

Яна атрымала гэту высокую ўзнагароду падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця XXXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». ў сталічным кінатэатры «Масква». Ганаровы прыз ад імя кіраўніка дзяржавы ўручыла намеснік прэм’ер-міністра краіны і старшыня аргкамітэта фестывалю Наталля Пяткевіч. 

Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы, епіскапа Тураўскага, адзначае 30-годдзе з дня свайго заснавання

Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы, епіскапа Тураўскага, адзначае 30-годдзе з дня свайго заснавання

Стварэнне Мінскай духоўнай акадэміі ў 1996 годзе было гістарычна абумоўлена. У Беларусі, якая ў той час ужо была незалежнай краінай, не было сваёй вышэйшай навучальнай ўстановы, якая б адказвала за падрыхтоўку праваслаўных святароў і царкоўных спецыялістаў (багасловаў, рэгентаў царкоўнага хору, іканапісцаў і г. д.). А гэта справа адказная, патрабуе не столькі адукацыі ў зразумелым нам свецкім кантэксце, колькі глыбокіх ведаў па дысцыплінах, звязаных з духоўным светам чалавека. 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю