Навiны
Міжнародны форум маладых кампазітараў імя М. К. Агінскага сабраў у Маладзечне больш за 20 удзельнікаў
Міжнародны форум маладых кампазітараў імя М. К. Агінскага сабраў у Маладзечне больш за 20 удзельнікаў. Аб гэтым БелТА расказалі ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М. К. Агінскага.
Чым парадуе ХХХІІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш?
Новая палітра кніжнага мастацтва
У Туркменістане надрукаваны новыя пераклады Купалы
У штотыднёвай туркменскай газеце «Ашгабат», якая выходзіць накладам каля 8 000 экзэмпляраў, надрукавана падборка вершаў народнага песняра Беларусі Янкі Купалы.
Што схавана ў нашых мультфільмах?
У Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, праходзіць выстаўка да 55-годдзя беларускай анімацыі «Святло намаляванага дзяцінства». Увазе гледачоў прадстаўлена сапраўдная палітра беларускай анімацыі, дзе можна прасачыць яе багатую гісторыю, развіццё і дасягненні.
У Марый Эл выйдзе анталогія беларускай паэзіі
Гэтай навіной падзяліўся дырэктар Марыйскага кніжнага выдавецтва, дэпутат Дзяржаўнага Сходу Рэспублікі Марый Эл Эдуард Іманаеў: «Летась мы выдалі анталогію беларускай дзіцячай літаратуры на марыйскай мове.
Уладзімір Гасцюхін стаў беларускім артыстам задоўга да таго, як пераехаў сюды жыць
Віншаванні народны артыст Беларусі будзе прымаць 10 сакавіка ў сувязі з 80-годдзем. У яго гонар у кінатэатры «Масква» 12 сакавіка адбудзецца святочны юбілейны вечар, дзе акрамя віншавальных урачыстасцяў можна будзе пабачыць выстаўку касцюмаў, у якіх Уладзімір Гасцюхін выходзіў на сцэну ў пастаноўках Тэатра-студыі кінаакцёра. Але большасць людзей усё ж звязваюць яго імя з кіно, таму часткай праграмы стане паказ фільма 2025 года «Мой дзед», знятага расійскімі кінематаграфістамі. Фільм быў прадстаўлены ў праграме кінафестывалю «Лістапад-2025», айчынная публіка яго цёпла вітала не ў малой ступені дзякуючы ўдзелу народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна, — гэта найноўшая праца ў яго фільмаграфіі.
Юбілею Кандрата Крапівы прысвячаецца
130 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, славутага драматурга адзначаны ў розных кутках нашай краіны. У Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Івана Чыгрынава адкрылася выстаўка-прагляд «Яскравасць таленту Кандрата Крапівы».
Натхніліся мясцовымі мастакамі. Віцебскія майстры стварылі калекцыю адзення ў духу супрэматызму
Калекцыю адзення з ільну, натхнёную мастакамі-супрэматыстамі, стварылі ў тэатры моды «Надзея» культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна». Майстры расказалі БелТА, як адаптавалі мастацкае бачанне жывапісцаў да пашыву.