Навiны
Ці спраўдзіла сябе цэнтралізаваная сетка аховы здароўя, якая ахоплівае ўсе рэгіёны краіны?
У Беларусі створаны міжрэгіянальныя і міжраённыя медыцынскія цэнтры. Такая форма арганізацыі сістэмы аховы здароўя дазваляе насельніцтву атрымліваць высокакваліфікаваную дапамогу незалежна ад адлегласці да абласных медустаноў. Наколькі яна эфектыўная, уласны карэспандэнт газеты «Звязда» па Гродзенскай вобласці вырашыла даведацца на прыкладзе Лідскага міжраённага медыцынскага цэнтра.
Даведаліся, якія тэхналогіі выратавання і рэабілітацыі пацыентаў з інсультамі выкарыстоўваюцца ў айчыннай медыцыне
Першы форум жанчын-кіраўнікоў сферы аховы здароўя збярэ ў Гродне больш за 80 удзельніц
У Гродне на першым форуме «Жанчына — лідар, жанчына — партнёр» сёння збяруцца больш за 80 кіраўніц устаноў аховы здароўя рэгіёна і кіраўнікоў першасных прафсаюзных арганізацый медыкаў. Пра гэта расказалі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Каб сродкі выкарыстоўваліся выключна па прызначэнні
Як змяніўся парадак ажыццяўлення дабрачыннай дзейнасці ў сферы аховы здароўя.
Беларускія медыкі паспяхова спалучаюць векавы вопыт і сучасныя інавацыі
Паліклінікі Мінска гатовыя да пад'ёму захворвання на ВРІ з прыходам восені
Паліклінікі Мінска гатовыя да павышэння ўзроўню захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі з прыходам восені, перыядам, калі дзеці вяртаюцца ў арганізаваныя калектывы. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Юрый Горбіч, адказваючы на пытанні журналістаў на палях маладзёжнага форуму «Мы маладыя, мы ў медыцыне» ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, паведамляе БелТА.
З пачатку года кляшчы пакусалі больш за 1,5 тыс. жыхароў Мінскай вобласці, у ліпені — 433
У ліпені ў арганізацыі аховы здароўя Мінскай вобласці з прычыны прысмоктвання кляшчоў звярнуліся 433 чалавекі, у тым ліку 142 дзіцяці (32,8%). Такія звесткі прывялі ў Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Новы корпус РНПЦ дзіцячай анкалогіі ў Бараўлянах гатовы амаль на 90%
Новы корпус РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах гатовы амаль на 90%. Якія работы засталіся, расказалі ў ДВА «Мінскбуд», паведамляе БелТА.
Беларускія анколагі пачалі прымяняць CAR-T-клетачную тэрапію для лячэння сістэмнай чырвонай ваўчанкі
У РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава пачалі прымяняць CAR-T-клетачную тэрапію для лячэння пацыентаў з рэфрактарнай сістэмнай чырвонай ваўчанкай (СЧВ) — формай захворвання, устойлівай да стандартных метадаў тэрапіі. Такая інфармацыя размешчана на сайце цэнтра, паведамляе БелТА.
Беларусь і Расія рухаюцца ў бок персаніфікаванай медыцыны
На секцыі № 6 XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі абмеркавалі шмат кірункаў супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя Саюзнай дзяржавы