Навiны
Цукровыя буракі ў Брэсцкай вобласці ўбралі больш як з паловы плошчаў
Аграрыі Брэсцкай вобласці на сённяшні дзень, 14 кастрычніка, накапалі звыш 500 тысяч тон цукровых буракоў. Ураджайнасць салодкіх караняплодаў у паўднёва-заходнім рэгіёне пакуль не самая высокая — на ўзроўні 415 цэнтнераў з гектара. Усяго ж убрана 56 працэнтаў плошчаў, паведамляе SB.by.
Бясконца розны свет вачамі вядомага магілёўскага фотамастака
Валерый Маскалёў захапіўся фатаграфіяй яшчэ ў дзяцінстве, яе асновам яго навучыў бацька.
Форум ІТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі» праходзіць у Мінску
Выканаўцы з народу і шансон: тры дні ў Мінску пад песні для душы
«Душэўны фестываль» у Мінску аб’яднае тысячы аматараў шчырай музыкі, песні і жывых зносін. Фестываль праходзіць трэці год запар, ствараючы асаблівую прастору, дзе сустракаюцца розныя пакаленні і музычныя жанры — ад шансона і поп-фолка да эстрады і дыскатэкі. З 15 па 17 красавіка арганізатары спадзяюцца прыцягнуць людзей простымі чалавечымі каштоўнасцямі, сярод якіх на першым месцы сям’я, любоў, клопат адзін пра аднаго.
Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з кітайскай кампаніяй CITIC Construction у высокатэхналагічных галінах
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын праводзіць сустрэчу са старшынёй праўлення кітайскай кампаніі CITIC Construction Ян Цзяньцянам, паведамляе БелТА.
Чалавецтву апісалі найбуйнейшыя для яго рызыкі на 75 гадоў наперад
Міжнародная камісія часопіса The Lancet вызначыла 17 пагроз, якія могуць мацней за ўсё паўплываць на здароўе і нават выжывальнасць чалавецтва да канца XXI стагоддзя. Сярод іх — змена клімату, устойлівасць бактэрый да антыбіётыкаў, атлусценне, пандэміі, войны, скарачэнне міжнароднай дапамогі, а таксама ядзерны канфлікт і зламыснае выкарыстанне штучнага інтэлекту.
Павіншаваць маці і бацьку можна паштоўкай ад прафсаюза
У рамках Тыдня бацькоўскай любові праходзяць акцыі «Павіншуем маці разам» і «Павіншуем бацьку разам». Аб гэтым расказала намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Таццяна Філімонава, перадае «Мінск-Навіны».
Сяргей Сталярчук: «Важна забяспечыць пераемнасць пакаленняў»
Цяпер шмат гавораць не толькі аб развіцці, але і аб устойлівай пазітыўнай дынаміцы. Аднак эканамічны прынцып грунтуецца на важным сацыяльным фактары — пераемнасці. Пераважная большасць багатых сёння краін прырасталі не фенаменальнымі, але стабільнымі тэмпамі на працягу дзесяцігоддзяў і стагоддзяў. А гэта магчыма, паляпшаючы створанае папярэднімі пакаленнямі, дадаючы інавацыі. Не разбураючы будынак, а мадэрнізуючы і надбудоўваючы новыя паверхі, перманентна ўскладняючы яго архітэктуру і канструкцыю.
У Кітаі створана 35 тысяч новых прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу
У Кітаі было створана 35 тысяч новых прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу ў першай палове 2026 года, што на 7 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам летась. Аб гэтым паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне па рэгуляванні рынку КНР, перадае «Сіньхуа».