Навiны
Як экскурсаводы і новыя аб’екты змяняюць турыстычнае аблічча Мінска
21 лютага прафесійная супольнасць адзначае Сусветны дзень экскурсавода. Напярэдадні свята прадстаўнікі турыстычнай галіны сабраліся ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе, каб абмеркаваць, як мяняецца аблічча сталіцы і што цікавага яна можа прапанаваць для турыстаў.
У Магілёве ўзнагародзілі перадавікоў Прыдняпроўскага краю
У Магілёўскім абласным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы з раніцы ўрачыста. Шмат усмешак, музыкі, віншаванняў. Дзень сапраўды асаблівы, бо тут ушаноўваюць пераможцаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод гарадоў і раёнаў. У фае працуе выстава, прысвечаная Году беларускай жанчыны. На палотнах працаўніцы, майстрыхі, маці, жанчыны з ордэнамі і медалямі за баявыя і працоўныя заслугі.
Ужо ў гэту суботу, 21 лютага, на базе «Барысаў-Арэны» адбудзецца абласное спартыўнае свята «Мінская лыжня — 2026»
Як паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама, удзел у спаборніцтвах прымуць каманды з усіх раёнаў Міншчыны. За перамогу пазмагаюцца спартсмены-аматары ва ўзросце ад 30 гадоў і старэй.
Ідэі ад жыхароў: 28 праектаў удзельнічаюць у конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў у Гродзенскай вобласці
У Гродзенскую абласную асацыяцыю мясцовых Саветаў дэпутатаў перададзена 28 грамадзянскіх ініцыятыў, якія будуць удзельнічаць у адкрытым конкурсе. Пра гэта расказала журналістам на палях сесіі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, перадае БелТА.
Адмена традыцыйных каштоўнасцяў прыводзіць да канфліктаў
Такую думку выказаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка на сустрэчы з навучэнцамі і выкладчыкамі Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа падчас правядзення адзінага дня інфармавання (АДІ).
Удзельнікі прапагандысцкіх груп сустрэліся з працоўнымі калектывамі Віцебскай вобласці
Думка аб скіраванасці Узброеных Сіл Беларусі на абарону сваёй краіны лейтматывам праходзіла праз выступленне міністра юстыцыі Яўгена Каваленкі перад працоўным калектывам філіяла «Папяровая фабрыка «Чырвоная зорка» ААТ «Светлагорскі ЦКК», што ў Чашніках. Сустрэча праходзіла ў рамках адзінага дня інфармавання па тэме «Абарончая магутнасць беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах».
Палігон дзейнасці — нашы працоўныя месцы
У Гродне праходзіць адкрыты чэмпіянат па кулявой стральбе на прызы губернатара
Сёлета колькасць удзельнікаў рэкордная — 25 каманд. Прадстаўлены не толькі сілавыя структуры, але і кіраўнікі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, ветэраны, моладзь.
Рэальныя даходы мінчан у 2025 годзе перавысілі ўзровень 2024-га на 8,6 працэнта
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы жыхароў Мінска ў мінулым годзе склалі 108,6 % да ўзроўню 2024 года, паведамляе «Минск-Новости».
Працаваць на апярэджанне, трымаць моладзь у фокусе. Якія задачы ў ідэалагічнага актыву Віцебскай вобласці
У Віцебску прайшло пасяджэнне выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, паведамляе БелТА.