Навiны
Даведаліся формулу поспеху на жніве ад уладальніка падарунка ад «Гомсельмаша»
Гомельскае прадпрыемства па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі ўзнагародзіла за плённую работу на камбайне «Палессе GS2124» 25-гадовага механізатара Івана Здаравікова з ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна. Ён стаў першым трохтысячнікам у раёне, паставіўшы рэкорд на гомельскай тэхніцы.
Што вырошчваюць і здаюць на перапрацоўку жыхары Магілёўскай вобласці, расказалі ў аблспажыўсаюзе
Ягады, агародніна і садавіна — пра тое, што здаюць жыхары Магілёўскай вобласці, БелТА расказаў намеснік начальніка ўпраўлення прамысловасці, нарыхтовак і знешнеэканамічнай дзейнасці Магілёўскага аблспажыўсаюза Арцём Прыжкоў.
Каля 9 тыс. першакласнікаў сядуць за парты ў новым навучальным годзе ў Магілёўскай вобласці
Каля 9 тыс. першакласнікаў сядуць за парты ў новым навучальным годзе ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта БелТА расказала начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Здорыкава.
У Магілёве падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за першае паўгоддзе
Аферысты пераконваюць пажылых людзей расстацца з жыллём — у Магілёўскай вобласці распачатыя крымінальныя справы
Следчы камітэт папярэджвае аб новых цынічных схемах тэлефонных махляроў, накіраваных на жыллё пажылых людзей. У гэтым годзе ў вытворчасці следчых Магілёўскага міжраённага аддзела знаходзіцца некалькі крымінальных спраў, дзе пацярпелыя пазбавіліся кватэр або ледзь не пазбавіліся з-за шматступеньчатых схем падману. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.
У Магілёўскай вобласці ўстанавілі тэрміны збору і нарыхтоўкі дзікарослых ягад брусніц і журавін
У Магілёўскай вобласці ўстанавілі тэрміны збору і нарыхтоўкі дзікарослых ягад брусніц і журавін у бягучым годзе. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Дэпутат Ігар Марзалюк расказаў пра ўмацаванне дзяржавы, жывыя зносіны і стваральную ролю Прэзідэнта
У Магілёве з прычыны пажару з дома выратаваныя дзяўчынка і мужчына
У Магілёве з дома выратаваныя дзяўчынка і мужчына, паведамілі БелТА ў МНС.
Трох чалавек знайшлі мёртвымі ў доме ў Быхаве
Увечары 6 жніўня ў Быхаве ў адным з прыватных дамоў знайшлі целы трох чалавек — двух мужчын і жанчыны. Падставай для праверкі стаў спецыфічны пах, на які звярнулі ўвагу суседзі. Паведамілі ў ДКСЭ.
У Магілёве ўшанавалі памяць свайго нябеснага заступніка
Сёння, 6 жніўня, Беларуская праваслаўная царква ўшаноўвае памяць cвяціцеля Георгія Каніскага, асветніка, таленавітага прапаведніка, філосафа і дыпламата, адну з ключавых фігур у гісторыі праваслаўя на беларускіх землях XVIII стагоддзя.