Навiны
Беларусь мае намер развіваць узаемны гандаль і кааперацыю з Кыргызстанам. Па якіх напрамках?
Беларусь мае намер развіваць узаемны гандаль і кааперацыю з Кыргызстанам. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час сустрэчы са старшынёй Кабінета Міністраў — кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Адылбекам Касымаліевым, перадае БелТА.
Бясплатныя майстар-класы і мастацкі інтэрактыў правялі на фестывалі «Вытокі» ў Светлагорску
Увечары першага дня фестывалю «Вытокі» для юных аматараў малявання ў парку на вуліцы Калініна арганізавалі мастацкі інтэрактыў «стАРТ». Разам з беларускімі майстрамі жывапісу дзеці завяршылі афармленне пляцоўкі новага шматпрофільнага комплексу для катання і заняткаў спортам ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
ЦТ па другім профільным прадмеце праходзіць у Беларусі
Цэнтралізаванае тэсціраванне па другім профільным прадмеце на выбар праходзіць сёння ў Беларусі. У ім планавалі ўзяць удзел амаль 34,8 тыс. абітурыентаў усіх катэгорый. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Турчын: Беларусь разглядае Кыргызстан як перспектыўную пляцоўку для стварэння сумесных вытворчасцей
Беларусь разглядае Кыргызстан як перспектыўную пляцоўку для стварэння сумесных вытворчасцей. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падчас цырымоніі адкрыцця Беларуска-кыргызскага бізнес-форуму, паведамляе БелТА.
Сёння Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Наша краіна дасягнула значных поспехаў у гэтай сферы
Каб было што пакінуць унукам
Турчын усклаў вянок да Вечнага агню на Плошчы Перамогі ў Бішкеку
Мемарыяльны комплекс «Вечны агонь» узведзены ў 1985 годзе ў гонар 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і ўяўляе сабой унікальнае спалучэнне савецкага манументалізму і нацыянальнай кыргызскай сімволікі, паведамляе БелТА.
Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці да аднаўлення разнапланавага партнёрства з Даніяй
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста павіншаваў народ Каралеўства Данія з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць да далейшай рэалізацыі з Экватарыяльнай Гвінеяй намечаных ініцыятыў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянг Нгема Мбасога з днём нараджэння. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Прэм’ер-міністр Беларусі наведаў прадпрыемствы па перапрацоўцы адходаў у Кыргызстане
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын наведаў прадпрыемствы па перапрацоўцы адходаў у час афіцыйнага візіту ў Кыргызстан, паведамляе БелТА.
Месцамі па краіне тропікі — плюс моцныя дажджы і навальніцы
Як расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у бліжэйшыя дні камфортнае надвор’е скончыцца. Чакаюцца моцныя дажджы і пякучая тэмпература да +28 °С. Па словах спецыялістаў, на надвор’е ў пятніцу, суботу і нядзелю паўплываюць актыўныя франтальныя раздзелы і цёплыя нестабільныя паветраныя масы.