Навiны
Брэст першым прыняў кастынгі ў самы народны вакальны праект «Зорны шлях»
Прафсаюз работнікаў лесу правёў аўтапрабег Памяці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання правёў маштабную патрыятычную акцыю, прымеркаваную да Дня Перамогі. Прафсаюзныя актывісты ўшанавалі памяць загінулых у гады вайны на 81 памятным месцы — гэта як шырока вядомыя гістарычныя аб’екты, так і невялікія, але не менш значныя для жыхароў месцы.
Рэспубліканскі фестываль «Не старэюць душой ветэраны» сабраў у сталіцы 240 удзельнікаў
Напярэдадні Дня Перамогі, 7 мая, на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў адбыўся гала-канцэрт XVIII рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны».
Праект галіновага прафсаюза «Шлях Перамогі» аб’ядноўвае рэгіёны да Дня Перамогі
Беларускі прафсаюз работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання рэалізуе рэспубліканскі патрыятычны праект «Шлях Перамогi». Ініцыятыва праходзіць ужо другі год і аб’ядноўвае ветэранаў, моладзь і прафсаюзны актыў вакол галоўнай мэты — захавання гістарычнай памяці. У гэтым годзе ўдзельнікамі мерапрыемстваў стануць больш за 700 чалавек па ўсёй краіне.
Галіновыя прафсаюзы Беларусі і Егіпта пашыраюць супрацоўніцтва
Гэтымі днямі ў Беларусі працавала дэлегацыя Усеагульнага прафсаюза работнікаў камунальных прадпрыемстваў Егіпта. Замежных калег прымалі Беларускі прафсаюз работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Беларускі прафсаюз работнікаў энергетычнай, газавай і паліўнай прамысловасці.
Маштабны велапрабег «Дарогамі памяці» аб’яднаў прадстаўнікоў будаўнічай галіны
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў.
Прафсаюзы Беларусі далучыліся да грамадскай ініцыятывы па здачы крыві
Каля 200 чалавек — прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў, галіновых прафсаюзаў, прафкамаў сталічных арганізацый і прадпрыемстваў, моладзь — выступілі добраахвотнікамі па здачы крыві. Мерапрыемства, якое прайшло ў нацыянальным прафцэнтры, арганізавана пры падтрымцы РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій.
Салідарнасць без выхадных: кіраўнікі прафсаюзаў 2 мая выйшлі на змены разам з работнікамі розных прадпрыемстваў
Эстафета гонару: напярэдадні Свята працы работнікі розных прадпрыемстваў дзеляцца ў сацсетках сваімі дасягненнямі
Дадзены старт беларуска-кітайскаму шматпрофільнаму праекту «Славянскі фестываль — Беларускі гарадок»
Культура, адукацыя, эканоміка — гэта тры складнікі праекта «Славянскі фестываль — Беларускі гарадок», які стартаваў у горадзе Наньтун (Кітайская Народная Рэспубліка). Рэалізуецца ён пры садзейнічанні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сумеснымі намаганнямі міністэрстваў культуры, адукацыі Беларусі і муніцыпальных органаў улады, бізнес-структур КНР.