Навiны
Калядныя чытанні адкрыюцца 2 снежня ў Мінску
XI Беларускія адукацыйныя калядныя чытанні «Асвета і сучаснасць: фарміраванне асобы і выклікі часу» адкрыюцца 2 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску, паведаміла БелТА са спасылкай на партал Беларускай праваслаўнай царквы.
Бібліятэкі пераходзяць да лічбавых тэхналогій: што новага чакае чытачоў?
Беларускія навукоўцы нацэлены на перавод усёй бібліятэчнай дзейнасці на вэб-тэхналогіі, расказаў БелТА загадчык лабараторыі інфармацыйнага забеспячэння навуковых даследаванняў Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Рамуальд Грыгянец на палях Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РІНТІ-2025).
Беларускі стыль праз прызму часу
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ператварылася ў подыум для культурна-асветніцкай падзеі — акцыі «Мода і час: падарожжа праз эпохі». Мерапрыемства па-майстэрску злучыла свет беларускага дызайну з багатай гісторыяй касцюма, стварыўшы непаўторную атмасферу.
Беларусы Крыма адкрылі бібліятэку імя Максіма Багдановіча
Бібліятэка імя Максіма Багдановіча, якая знаходзіцца ў Сімферопалі, папоўнілася на сотню выданняў. Урачыстая цырымонія перадачы кніг адбылася падчас Міжнароднага бібліятэчнага кангрэса, які праходзіў у галоўнай кніжнай скарбніцы Беларусі.
Раскрыць турыстычны патэнцыял свайго рэгіёна ўзяліся спецыялісты Магілёўскай абласной бібліятэкі
Чым прыцягваюць сучасныя бібліятэкі? Эксперт з Кыргызстана падзялілася вопытам на кангрэсе ў Мінску
Як прыцягваць новых наведвальнікаў у бібліятэкі, падчас XII Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры», які праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 23-24 кастрычніка, расказала дырэктар Рэспубліканскай бібліятэкі для дзяцей і юнацтва імя К. Баялінава (Кыргызстан) Роза Султангазіева, перадае БелТА.
У Нацыянальнай бібліятэцы ўрачыста адкрыўся выставачны праект «Святло бацькоўскага сэрца», прымеркаваны да Тыдня бацькоўскай любові
Калмыкія згадвае беларускага паэта
Радзькоў наведаў Брэсцкую «Горкаўку»
У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася рабочая сустрэча з вядомым грамадскім і палітычным дзеячам, прафесарам, доктарам педагагічных навук, заслужаным дзеячам навукі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Радзьковым.
«Купалаўка» збірае бібліятэкараў Расіі і Беларусі
16 кастрычніка на базе Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы горада Мінска Цэнтралізаваная ўстанова дзяржаўных публічных бібліятэк горада Мінска праводзіць Міжнародную анлайн-канферэнцыю «Бібліятэка. Больш, чым заўсёды», прысвечаную 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг. Сярод арганізатараў — упраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.