Навiны
На Міншчыне дадзены старт пасяўной. Дзе менавіта?
У Мінскай вобласці веснавую сяўбу пачалі з яравога ячменю
На Гомельшчыне на вачах абуджаецца рытм і рух веснавой пасяўной
Кожны пасяўны ўчастак – у справу
У сталіцы праводзяцца заняткі па камунальнай дасведчанасці
Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка праводзіць урокі, падчас якіх можна больш даведацца як пра работу гарадскіх службаў так і пра ўласныя правы і абавязкі. У «Школе ЖКГ» праводзяцца асобныя сустрэчы для дарослых і для школьнікаў. Такія заняткі спрыяюць не толькі пашырэнню ведаў пра камунальную сістэму, але і фарміраванню свядомага выбару, грамадзянскай пазіцыі ў дачыненні да захавання парадку і чысціні ў месцах пражывання. Для жыхароў гэта выдатная магчымасць задаць пытанні, якія іх хвалююць, для супрацоўнікаў камунальнай гаспадаркі — атрымаць зваротную сувязь.
Чым адметны аграрны каледж у Івацэвічах
Перад галоўным корпусам — акуратна высаджаны пладовыя дрэўцы, частка зямлі адпачывае перад вясновай апрацоўкай. А калі абагнуць будынак і прайсці ўглыб, то кідаюцца ў вочы маленькія хацінкі з выстаўкай рамёстваў... Адразу зразумелы кірунак: вёска, зямля і ўсё, што з ёй звязана. Ва ўсім адчуваецца размах: вялікая тэрыторыя, некалькі карпусоў, памяшканні і пляцоўкі для рознай тэхнікі. Акрамя таго, у Івацэвіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, адзінага у вобласці, — уласная вучэбная гаспадарка, фактычна міні-калгас, дзе на практыцы асвойваюць увесь цыкл сельскагаспадарчых работ.
У Гродзенскай вобласці абітурыентам расказалі, якія кар’ерныя магчымасці ёсць у сферы сельскай гаспадаркі
У Гродзенскай вобласці запусцілі серыю сустрэч па падборы прафесійна арыентаваных абітурыентаў, дзе моладзі расказваюць аб кар’еры ў сельскагаспадарчай сферы. Гэтым разам прэзентацыя адбылася ў Лідзе, куды запрасілі школьнікаў з Воранаўскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага, Лідскага і Навагрудскага раёнаў.
Дзякуючы гэтаму прынцыпу ЖКГ Гродзенскай вобласці — лідар у краіне
Лідарам сярод рэгіёнаў Беларусі ў рэалізацыі праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2021–2025 гады» стала Гродзенская вобласць. Выдаткі на жыллёва-камунальныя паслугі для грамадзян знізіліся на 5,1 % да 2024 года, што дазволіла сэканоміць каля 16 мільёнаў рублёў. Колькасць зваротаў грамадзян па пытаннях якасці жыллёва-камунальных паслуг знізілася на 7,5 %.
Падчас вясенніх канікул у сталіцы занятак знойдзе кожны