Top.Mail.Ru

Навiны

Новага памочніка Прэзідэнта — інспектара па г. Мінску прадставілі ў Мінгарвыканкаме

Новага памочніка Прэзідэнта — інспектара па г. Мінску прадставілі ў Мінгарвыканкаме

З улікам дынамікі, маштабаў развіцця і ўплыву сталіцы

Палітычны давер трансфармуецца ў выгадныя праекты

Палітычны давер трансфармуецца ў выгадныя праекты

На пленарным пасяджэнні ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана ў Мінску гаварылі аб пашырэнні эканамічнага супрацоўніцтва і новых ініцыятывах

«Рубеж у 1 мільярд долараў мы павінны пераадолець»

«Рубеж у 1 мільярд долараў мы павінны пераадолець»

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў сустрэчу з намеснікам прэм’ер-міністра Узбекістана Жамшыдам Хаджаевым напярэдадні афіцыйнага візіту Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева ў Беларусь

МУС: У мэтах аператыўнага абмену данымі і раскрыцця кіберзлачынстваў Беларусь супрацоўнічае з 89 краінамі свету

МУС: У мэтах аператыўнага абмену данымі і раскрыцця кіберзлачынстваў Беларусь супрацоўнічае з 89 краінамі свету

Сёння кіберзлачыннасць становіцца ўсё больш арганізаванай дзейнасцю, таму поўнай няўразлівасці — ні на дзяржаўным, ні на персанальным узроўні — дасягнуць немагчыма. Адзіны спосаб паменшыць рызыкі — гэта выкананне правіл лічбавай бяспекі. У МУС нагадваюць: вельмі важна навучаць дзяцей і пажылых сваякоў асновам бяспечных паводзін у інтэрнэце, а на прадпрыемствах — мэтанакіравана фарміраваць адпаведную культуру ў працоўных калектывах.

У Беларусі ўзяты курс на актыўную рабатызацыю прамысловасці

У Беларусі ўзяты курс на актыўную рабатызацыю прамысловасці

Новыя арыенціры задае і нядаўна падпісаны Прэзідэнтам Указ № 198 «Аб стымуляванні рабатызацыі». Аб тым, якімі бягучы стан і перспектывы развіцця айчыннай робататэхнікі бачыць адзін з флагманаў нашай прамысловасці — холдынг «Гарызонт», даведалася карэспандэнт газеты «Звязда».


Як перадаць электрасеткі на баланс дзяржавы?

Як перадаць электрасеткі на баланс дзяржавы?

З надыходам цёплага сезона тысячы беларускіх сем’яў вяртаюцца на свае дачныя ўчасткі. Але часам паўнавартасна адпачыць ад гарадской мітусні не даюць назапашаныя на іх праблемы — зношаныя лініі электраперадачы, састарэлыя трансфарматарныя падстанцыі, перапады напружання і аварыйныя адключэнні становяцца прычынай не толькі бытавых нязручнасцяў, але і дадатковых выдаткаў. Няспраўнасці сеткі нярэдка прыводзяць да выхаду са строю бытавой тэхнікі, перашкаджаюць сезонным работам і патрабуюць ад садаводчых таварыстваў значных фінансавых сродкаў. 

Якія новаўвядзенні ў харчаванні чакаюць школьнікаў з 1 верасня

Якія новаўвядзенні ў харчаванні чакаюць школьнікаў з 1 верасня

Круглы стол па пытаннях пашырэння выкарыстання паўфабрыкатаў для арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі прайшоў у СШ № 2 горада Фаніпаля. У цэнтры абмеркавання — больш адраснае і варыятыўнае меню, аднолькава якасная ежа для ўсіх і павышэнне яе запатрабаванасці ў дзяцей. Таму сярод удзельнікаў дыялогу — найбуйнейшыя вытворцы з рэгіёнаў краіны, якія прадставілі сваю прадукцыю на выстаўцы-дэгустацыі, прадстаўнікі міністэрстваў, устаноў адукацыі і не толькі.

3 ліпеня ў Беларусі з’явіліся на свет 116 немаўлят

3 ліпеня ў Беларусі з’явіліся на свет 116 немаўлят

Гэтымі днямі па ўсёй краіне праходзіць ужо традыцыйная акцыя «Белая Русь — з любоўю да дзяцей». Падчас яе па ўсёй краіне матулям, якія нарадзілі дзетак у Дзень Незалежнасці, уручаюць падарункі. Сёлета рэспубліканская акцыя арганізуецца ўжо 18-ы раз. У радзільных дамах і аддзяленнях краіны ў самае галоўнае дзяржаўнае свята з’явіліся на свет 116 немаўлят.
Як будзе забяспечана бяспека ў сталіцы ў Дзень Незалежнасці
224

Як будзе забяспечана бяспека ў сталіцы ў Дзень Незалежнасці

У сталіцы 3 ліпеня адбудзецца мноства раённых мерапрыемстваў — у кожным раёне горада, а ў некаторых і не па адным. Пераважна яны завершацца да пачатку асноўных гарадскіх урачыстасцяў каля стэлы «Мінск — горад-герой». А ў 23:00 неба над сталіцай асвецяць святочныя феерверкі. Пляцоўкі для іх запуску размешчаны ў сямі пунктах: каля «Чыжоўка-Арэны», у парку Паўлава, каля Нацыянальнай бібліятэкі, у парках Уга Чавеса, Перамогі, Янкі Купалы і на набярэжнай вадасховішча «Дразды».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю