Навiны
Беларускі ўсё часцей спрабуюць сябе ў ІT і прадпрымальніцтве
Апошнім часам істотна расце ўдзельная вага жанчын у ІT-сферы. Як расказала намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Наталля ТАРАСЮК, сёння ў гэтай галіне іх 34 %. Акрамя гэтага, жанчыны часцей за мужчын шукаюць дадатковую работу. Сярод прадпрымальнікаў Беларусі 42 % — жанчыны, прычым кожная дзявятая — гэта работадавец. Больш за 50 % з іх — дырэктары або загадчыкі магазінаў, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі ў сферы паслуг і нават уладальніцы аграсядзіб.
Адбылося чарговае пасяджанне Камісіі па разглядзе зваротаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой
Пад старшынствам генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Гары адбылося чарговае пасяджэнне Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях учынення імі правапарушэнняў. Пасля завяршэння праверачных мерапрыемстваў некаторыя з іх вынесены на разгляд членаў камісіі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Якасць і даступнасць: у Беларусі працягваецца работа па паляпшэнні аказання паслуг электрасувязі
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб радыёчастотным спектры», паведамляе БелТА.
Аляксей Кушнарэнка ўручыў сям’і з Вілейскага раёна, у якой выхоўваецца 11 дзяцей, новы аўтамабіль
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка напярэдадні Міжнароднага жаночага дня падарыў сям’і Філістовіч, у якой зусім нядаўна нарадзілася адзінаццатае дзіця, новы аўтамабіль. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.
Эфектыўна выкарыстоўваць існуючую базу і абсталяванне: міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў аб перспектывах сістэмы аховы здароўя
Сёння прайшла выніковая калегія Міністэрства аховы здароўя з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Наталлі Пяткевіч, дзе падвялі вынікі работы сістэмы не толькі летась, але і за ўсю мінулую пяцігодку, а таксама абмеркавалі перспектывы на бягучы год.
У краіне стартуе штогадовая рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам»
Прадухіліць трагедыю
Да вялікай вады рыхтуюцца па максімуме
Гатоўнасць падраздзяленняў Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС адрэагаваць на любое развіццё паводкавай сітуацыі ў рэгіёне абмеркавалі падчас рабочага візіту на Гомельшчыну міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага.
Абараняючы нацыянальныя брэнды. Даведаліся, чаму гэта — стратэгічная задача для беларускай эканомікі
Аб тым, з якімі выклікамі сутыкаюцца сёння айчынныя прадпрыемствы і чаму рэгістрацыя таварных знакаў становіцца жыццёва неабходнай, расказалі на Міжнароднай канферэнцыі па абароне нацыянальных брэндаў, якая прайшла ў Мінску.
Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 18 асуджаных, большасць з якіх — жанчыны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 18 асуджаных, уключаючы 15 чалавек, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Смаленску на маршруты выйдуць 10 новых тралейбусаў МАЗ
У пятніцу, 6 сакавіка, на маршруты № 1 і № 2 выйдуць новыя тралейбусы МАЗ 203 з запасам аўтаномнага ходу. На першы маршрут накіруюць 7 адзінак, на другі — 3.