Навiны
Вялікая дэлегацыя Мінскай вобласці на чале са старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксеем Кушнарэнкам наведвае Кітай
Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінскага аблвыканкама.
Як прыцягнуць у Мінск яшчэ больш гасцей, якія напрамкі сёння ў топе і чаму беларускую сталіцу выбіраюць усё больш турыстаў?
Гэтыя пытанні абмеркавалі ў Мінскай гарадской ратушы на гарадскім інфастрыме «Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі». У мерапрыемстве, арганізаваным галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама, прынялі ўдзел каля 100 чалавек у цэнтральнай студыі і больш за 1000 — у рэжыме відэаканферэнцсувязі на дзевяці пляцоўках прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі сталіцы.
Якія грамадзянскія ініцыятывы рэалізаваны ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці
Працягваем расказваць аб праектах, рэалізаваных у рамках конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў. Гэтым разам мы адправіліся ў Свіслацкі раён — у вёску Занкі і гарадскі пасёлак Поразава.
Сенатар Міхаіл РУСЫ — пра Праграму развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся
Паступальны рух Беларусі наперад немагчымы без моцных рэгіёнаў. Каб забяспечыць роўныя магчымасці для працы і якаснага жыцця ва ўсіх кутках краіны, у планы на пяцігодку быў уключаны грунтоўны рэгіянальны кампанент. Яго неад’емнай часткай з’яўляецца і Праграма развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся. Яе асноўныя задачы — стварэнне моцнай эканомікі, забеспячэнне дабрабыту насельніцтва і фарміраванне камфортнага асяроддзя пражывання. Якраз аб камфортным асяроддзі, добраўпарадкаванні і не толькі мы і пагаварылі са старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаілам Русым.
Апошні званок і выпускны ў Мінску
13,5 тысячы выпускнікоў, новы фармат і дзесяцідзённыя зборы
Летні турыстычны сезон у Мінску
23 мая ў Мінску стартуюць мерапрыемствы ў рамках летняга турыстычнага сезона. Сёлета арганізатары пашырылі геаграфію праекта: асноўныя пляцоўкі будуць працаваць не толькі на тэрыторыі Верхняга Горада, але і каля Палаца спорту, у гісторыка-культурным комплексе «Лошыцкі» і іншых кропках сталіцы.
Жыллё, развіццё і добры настаўнік. Як у сельгаспрадпрыемства «17 верасня» прыцягваюць маладых спецыялістаў
За пяць гадоў у ААТ «17 верасня» прыйшлі на працу 26 маладых спецыялістаў. Пра гэта распавёў удзельнікам абласнога семінара, на якім абмяркоўваліся пытанні практычнай рэалізацыі падыходаў па забеспячэнні кадрамі Мінскай вобласці, дырэктар гаспадаркі Арцём Шастапераў, перадае БелТА.
Як у адным з гарадоў Гродзенскага раёна развіваецца сацыяльна арыентаваны бізнес
Люблю працу журналіста за сустрэчы з дзіўнымі людзьмі. Менавіта з такімі я пазнаёмілася ў кампаніі «Спектр-Лайн», якая займаецца флексаграфічным і лічбавым друкам. Прадпрыемства базіруецца ў Скідзелі і ўваходзіць у дзясятку самых буйных друкаваных вытворчасцяў на прасторах СНД. Пра любоў да малой радзімы і стварэнне інфраструктуры для жыхароў горада мне расказалі кіраўнікі кампаніі Андрэй ГРЫНЯВЕЦКІ і Аляксандр КАСЬКЕВІЧ.
У Магілёве бізнесмены, дыпламаты, прадстаўнікі ўлады ствараюць глебу для перспектыўных праектаў
Пратаколы намераў аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці на суму больш як 250 мільёнаў рублёў падпісаны ў рамках XVI Міжнароднага эканамічнага форуму «Млын поспеху», які сабраў у Магілёве каля 1500 чалавек з ліку прадстаўнікоў улады, дзелавых колаў, дыпкорпусу Беларусі, Расіі, Кітая, Славакіі, Турцыі, Анголы, Замбіі, Нігерыі, Пакістана, Уганды.