Навiны
На Магілёўшчыне прайшоў міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы»
Перадапошні дзень свайго падарожжа ўдзельнікі міжнароднага маладзёжнага патрыятычнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» сустрэлі ў Пашкаўскай воінскай часці 72471.
У Мінскай вобласці стартавала жніво-2026
Старт яму далі ў Клецкім раёне, у ААТ «Кухчыцы», — там 1 ліпеня пачалася ўборка збожжавых. Хлебаробы Міншчыны сёлета разлічваюць на больш чым важкі каравай. На гэта звярнуў увагу і старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка, які прыехаў у гаспадарку, каб даць старт жніву і пажадаць хлебаробам шчодрага ўраджаю.
Сезон палявання на мядзведзяў адкрыты ў вызначаных паляўнічых гаспадарках Беларусі з 1 ліпеня
Такое ўнушальнае відовішча — больш за дзясятак бурых мядзведзяў, якія адначасова знаходзяцца ў полі зроку, — раней здаралася хіба што на Камчатцы падчас масавага нерасту ласося. Цяпер гэта стала рэальнасцю для поўначы Беларусі: летась на полі плошчай 5 гектараў за вёскай Стайкі ў Віцебскім раёне праз цеплавізар паляўнічыя налічылі ажно 11 мядзведзяў, якія ласаваліся збожжам малочнай спеласці.
Шматразова памножаная любоў. Так характарызуе вялікую сям’ю Галіна Струнец з аграгарадка Макраны Маларыцкага раёна
Даведаліся, што робіцца ў Магілёўскай вобласці для эфектыўнай работы сельскагаспадарчай галіны
Хуткая дапамога для аграрыяў
Аляксей Кушнарэнка ацаніў гатоўнасць Дзяржынска да абласных «Дажынак»
Горад сёлета не проста прымае абласны фестываль «Дажынкі», які пройдзе 19 верасня, але і адзначае свой 880-гадовы юбілей. Падрыхтоўка да маштабных падзей ідзе строга па графіку, будаўнічая гатоўнасць ключавых аб’ектаў высокая, частка з іх здаецца ўжо ў ліпені. А ў цэлым інфраструктура горада-спадарожніка мадэрнізуецца з разлікам менавіта на будучыню. Пра гэта і іншыя дэталі ішла размова падчас чарговага пасяджэння штаба пад кіраўніцтвам старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксея Кушнарэнкі ў аўторак, 30 чэрвеня.