Навiны
Як абараніць дзіця ад спёкі? Урачы-гігіеністы далі парады
У Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя расказалі, як зберагчы дзіця ад спёкі, паведаміла БелТА.
У Беларусі рэарганізуюць Акадэмію адукацыі
Фота ў тэлефоне замест алібі. СК раскрыў падрабязнасці затрымання закладчыка ў Брэсце
Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 42-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які ўладкаваўся закладчыкам у наркашоп. Пра гэта паведамляе БелТА.
Так горача ў Беларусі яшчэ не было — у Пінску слупкі тэрмометраў паказалі +40,4 °С
Сёння, 29 чэрвеня, у Беларусі зафіксіраваны самы спякотны дзень за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Аб гэтым піша SB.by.
Дні дружбы і адзінства БДУ і Пекінскага ўніверсітэта праходзяць у Кітаі
Удзельнікамі двухдзённай праграмы сталі кіраўніцтва, студэнты і супрацоўнікі дзвюх ВНУ. Узначальвае беларускую дэлегацыю рэктар БДУ Андрэй КАРОЛЬ. Кітайскі бок прадстаўляе рэктар ПКУ ГАО Сун. Нагадаем, гэта міжуніверсітэцкае свята было заснавана ў 2024 годзе падчас візіту ў БДУ экс-сакратара партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хао Піна. Штогадовую падзею традыцыйна арганізуюць у чэрвені, паведамілі ў прэс-цэнтры БДУ.
Партызанскі праспект стане першым: калі і дзе ў Мінску ўстановяць шкляныя навесы
У Мінску маюць намер накрыць шклянымі навесамі ўсе падземныя пераходы, якія пакуль застаюцца без абароны ад ападкаў. Пра тое, дзе з’явяцца першыя такія канструкцыі, расказаў генеральны дырэктар ДП «УДМСіБ Мінгарвыканкама» Уладзімір Латушкін.
У Беларусі ўдасканальваюцца падыходы да ажыццяўлення аперацый з электроннымі грашыма
Нацбанк зацвердзіў шэраг карэкціровак у парадку правядзення аперацый з электроннымі грашыма. Адпаведныя папраўкі замацаваны пастановай Праўлення Нацыянальнага банка № 155 ад 25 чэрвеня 2026 года. Дакумент уступіць у законную сілу адразу пасля яго афіцыйнай публікацыі.