Навiны
Як у адным з гарадоў Гродзенскага раёна развіваецца сацыяльна арыентаваны бізнес
Люблю працу журналіста за сустрэчы з дзіўнымі людзьмі. Менавіта з такімі я пазнаёмілася ў кампаніі «Спектр-Лайн», якая займаецца флексаграфічным і лічбавым друкам. Прадпрыемства базіруецца ў Скідзелі і ўваходзіць у дзясятку самых буйных друкаваных вытворчасцяў на прасторах СНД. Пра любоў да малой радзімы і стварэнне інфраструктуры для жыхароў горада мне расказалі кіраўнікі кампаніі Андрэй ГРЫНЯВЕЦКІ і Аляксандр КАСЬКЕВІЧ.
БЧ запусціць дадатковы цягнік Мінск — Санкт-Пецярбург на лета 2026 года
У Віцебскім раёне ў лесе знойдзены труп жанчыны
У аператыўна-дзяжурную службу аддзела ўнутраных спраў Віцебскага райвыканкама паступіла паведамленне аб тым, што ў лясным масіве паблізу вёскі Шэвіна Віцебскага раёна знойдзены труп жанчыны. Якіх-небудзь дакументаў, якія дазволілі ўстанавіць асобу, выяўлена не было. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДКСЭ па Віцебскай вобласці.
Маштабным флэшмобам завяршыўся адукацыйны праект «Запусці сэрца» для школьнікаў
Неўзабаве павінны даць патомства: шэсць зуброў з Белавежскай пушчы даставілі ў Башкартастан
Шэсць зуброў з Белавежскай пушчы даставілі ў Башкартастан (Расія), паведамілі БелТА ў Нацыянальным парку.
Як беларускія вёскі ў тыле ворага ператварыліся ў «палескі Сталінград»
Вялікую Перамогу здабывалі не толькі на фронце, але і ў тыле ворага. У Беларусі шмат такіх гераічных гісторый. Раскажам пра адну з іх — як у красавіку 1944 года на Брэстчыне яшчэ ў глыбокай акупацыі тыдзень трымалася так званая «Здзітаўская абарона», падчас якой ворагі імкнуліся знішчыць даволі вялікую партызанскую зону ў Бярозаўскім раёне, у якой знаходзілася каля 10 тысяч мірных жыхароў... Нашы выстаялі!
Сакрэты сям'і, якая не баіцца цяжкасцяў і папулярызуе спартыўныя ініцыятывы
Пара пенсіянераў з Мінска аддала «на праверку» ашуканцам грошы за машыну і ўсе зберажэнні
У Мінску па даручэнні махляроў пенсіянер і яго жонка знялі з картак усе грошы і прадалі машыну, каб перадаць сродкі на «праверку» ашуканцам. Пра падрабязнасці махлярства паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Міжнародныя Карскія чытанні сабралі ў Гродне вучоных з 12 краін
Міжнародныя Карскія чытанні «Славянскі свет і нацыянальная маўленчая культура ў сучаснай камунікацыі» сабралі ў Гродне вучоных з 12 краін на пляцоўцы ГрДУ імя Я.Купалы, паведаміла БелТА.
VI Рэспубліканскі сямейны форум «Сям’я: сёння, заўтра і заўсёды» стартаваў у Мінску
15–16 мая пачаў сваю работу VI Рэспубліканскі сямейны форум «Сям’я: сёння, заўтра і заўсёды». Першы дзень аб’яднаў прадстаўнікоў царквы, дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый.