Навiны
Таццяна Кананчук пра тое, як на яе вачах і з яе ўдзелам адраджаліся забруджаныя землі на Магілёўшчыне
Калі здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, Таццяна Кананчук працавала ў сістэме адукацыі Слаўгарадскага раёна і стала непасрэдным сведкам падзей, што адбываліся ў гэтым рэгіёне. Яна добра ведае, як рэалізоўваліся і што рэальна далі дзяржпраграмы па пераадоленні наступстваў аварыі. Гэты вопыт спатрэбіўся ёй пазней, калі стала парламентарыем. Таццяна Пятроўна дакладна адчувала, што яшчэ патрэбна людзям, якія працягвалі жыць у пацярпелых раёнах.
У Магілёве праходзіць IX Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства»
Яблыневы сад у гонар жанчын-экспертаў
...пасадзілі мужчыны — супрацоўнікі ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.
Кіроўца Магілёўскага філіяла «Белтэлекама» Аляксандр Якавенка пра асаблівасці сваёй работы і адданасць справе
Рамантыка на колах
Краснапольскі бацюшка Мікалай пра веру, патрыятызм і сваю місіянерскую дзейнасць
32-гадовага свяшчэнніка Мікалая Ляшкевіча ведаюць нават тыя, хто асабіста з ім не знаёмы. Малады клірык актыўна прасоўвае асновы хрысціянскай веры ва ўсіх сацсетках і месенджарах. У яго сотні тысяч і нават мільёны праглядаў. Дзякуючы яму шмат хто адкрыў для сябе не толькі шлях да Бога, але і Краснаполле — маленькі гарадскі пасёлак на паўднёвым усходзе Магілёўшчыны, які моцна пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС і напалову апусцеў.
І зноў зарплаты ў канверце
Супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Быхаўскім раёне ўстанавілі парушэнні ў рабоце кампаніі з Быхава, якая аказвала паслугі таксі. Падчас камеральнага кантролю стала вядома, што перавозчык выплаціў работнікам 320,5 тысячы рублёў без выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб.
Чавускай раёнцы «Іскра» — 95
З гэтай нагоды выданне павіншаваў міністр інфармацыі Марат Маркаў. Ён адзначыў, што «Іскра» служыць прыкладам вернасці лепшым прафесійным традыцыям і нястомнага імкнення да праўды.
Ісачанка: Цеснае ўзаемадзеянне перапрацоўшчыкаў з аграгаспадаркамі дае станоўчы эфект
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка расказаў журналістам, чым цікавіўся Прэзідэнт падчас яго даклада. Увага была нададзена развіццю сельскай гаспадаркі і рэгіёна ў цэлым, кадравай палітыцы, ходу вясенне-палявых работ. Прэзідэнта таксама цікавіла работа перапрацоўчых прадпрыемстваў і сыравінныя зоны для іх.
Тэатр з Татарстана вязе ў Магілёў «Капітанскую дачку»
Паказ спектакля паводле аповесці Аляксандра Пушкіна адбудзецца ўжо заўтра ў рамках гастроляў Буінскага дзяржаўнага драматычнага тэатра па Беларусі.