Навiны
Белстат: у 2025 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 40,1 мільярда рублёў
Калі браць у супастаўных цэнах, то гэта 100,2 % да ўзроўню 2024 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Даходы беларусаў працягваюць расці
Па даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, рэальныя наяўныя даходы насельніцтва Рэспублікі Беларусь у студзені — лістападзе 2025 года склалі 109,9 % да аналагічнага ўзроўню 2024-га.
Гуськова адабралася на зімовыя Алімпійскія гульні
Фіналістаў абласнога конкурсу «Вучань года» назавуць у Мінскім раёне
Акцыю «Нашы дзеці» ў Мінскай вобласці завяршае конкурс «Вучань года». Аб гэтым паведамляе БелТА.
Калядоўшчыкі паднялі настрой жыхарам Клічаўскага раёна
Вясёлыя дзяўчаты, пераапранутыя ў самабытныя народныя строі, з каляднай зоркай, ёмістымі торбачкамі шумна прайшліся па вуліцах Клічава напярэдадні старога Новага года. Яны спявалі калядныя песні, стукаліся ў вокны да жыхароў, жадалі ўсім шчасця і дабрабыту. Месцячы ж спяшаліся чымсьці аддзячыць гарэзлівых калядоўшчыц — частавалі піражкамі, цукеркамі, блінамі, смачным з мясной праслойкай духмяным салам. Юныя калядоўшчыцы знакамітыя ў раёне асобы — яны ўдзельніцы ўзорнага фальклорнага ансамбля «Купалачка», які кожны год 13 студзеня выходзіць на вуліцы, каб падняць настрой дзіцячым калядным абрадам «Куры».
На паўночным захадзе Кітая выявілі комплекс старажытных магільняў
У правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай) знойдзены комплекс з 31 старажытнай магільні ўзростам амаль 3000 гадоў, што прадаставіла важныя матэрыялы для вывучэння палітычнага і сацыяльнага жыцця таго перыяду, перадае «Сіньхуа».
Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі і паслуг за студзень — лістапад у Беларусі склала 8,4 %
У Беларусі за студзень — лістапад 2025 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг склала 8,4 %, рэнтабельнасць продажаў — 6,9 %. Такія звесткі прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт, паведаміла БелТА.
У Ташкенце з’явіліся новыя пераклады твораў беларускага класіка на ўзбекскую мову
Купала гучыць па-ўзбекску
У Мазыры завяршылася мадэрнізацыя аўтаматычнай метэастанцыі
У Мазырскім міжраённым цэнтры па гідраметэаралогіі завяршылася маштабная мадэрнізацыя аўтаматычнай метэастанцыі (MAWS). Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«Культурная прастора»: ад мінулага да сучаснасці праз інавацыі
У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў Міністэрстве культуры.