Навiны
Каля 220 тыс. цюльпанаў упрыгожаць вясной вуліцы Брэста
Спецыялісты ПКУП «Камунальнік» прыступілі да работ па высадцы цюльпанаў у Брэсце. Агульная плошча кветнікаў складзе больш за 5 тыс. кв. м, паведамілі БелТА ў Брэсцкім гарвыканкаме.
Пісьменніцкае слова: элітнае можа стаць модным
Дзякуючы маладым — літаратарам і чытачам
Перагаворы лідараў скандынаўскіх краін з Пуціным раскалолі Еўропу — СМІ
Тэлефонная размова паміж прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, прэзідэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам і прэм'ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гар Стэрэ абвастрыла рознагалоссі паміж еўрапейскімі саюзнікамі Кіева. Пра гэта піша газета The Telegraph.
У краіне выбралі самы народны каравай
Субсідыі ад дзяржавы на арганізацыю сваёй справы вырастуць у Беларусі
У Беларусі ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму памеры субсідый ад дзяржавы на арганізацыю сваёй справы вырастуць з 1 лістапада. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Рагачове 16-гадовы матацыкліст пацярпеў у ДТЗ з легкавіком
У Рагачове ў дарожнай аварыі траўмы атрымаў непаўнагадовы кіроўца, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.
Ілжэбудаўнік у Мінскім раёне падмануў трох чалавек на больш чым 55 тыс. рублёў
У Мінскім раёне трое чалавек сталі ахвярамі 49-гадовага раней судзімага жыхара Пухавіцкага раёна, які на падставе выканання будаўніча-мантажных работ выкраў у іх больш за 55 тыс. рублёў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Мінскага аблвыканкама.
Турчыну паказалі перспектыўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын сёння наведаў адзін з палігонаў войскаў ВПС і СПА, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Больш за 300 інвестыцыйных праектаў рэалізуецца ў Віцебскай вобласці
Інвестыцыйны партфель Віцебскай вобласці перавысіў адзнаку ў 300 праектаў. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна напапярэдні пасяджэнне выканкама, дзе адно з асноўных разгляданых пытанняў — сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна, перадае БелТА.
Трэба не капіраваць, а вывучаць чужы досвед і рабіць лепш
Глабальная эканоміка не проста фрагментуецца. Паміж дзяржавамі ідзе жорсткая барацьба за больш высокі міжнародны статус. І ў немалой ступені яна разгортваецца ў галіне ноу-хау. Тэхналогіі сталі адным з інструментаў канкурэнцыі і нават барацьбы. У зоне рызыкі знаходзяцца дзяржавы, якія ў сваёй мадэлі актыўна выкарыстоўвалі трансфер тэхналогій для індустрыяльнага развіцця. У Беларусі, нягледзячы на сціплыя памеры, склаўся паўнацэнны прамысловы комплекс з адпаведным навуковым суправаджэннем як на ўзроўні фундаментальных, так і прыкладных даследаванняў. І перад навукай і прамысловасцю стаіць сур’ёзны выклік: неабходна, з аднаго боку, забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт па стратэгічных кірунках, з другога — актыўна распрацоўваць і ўкараняць інавацыі будучыні. Як выканаць гэтыя задачы, пагутарылі з першым намеснікам старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віталем Залескім.