Top.Mail.Ru

Навiны

БДУ ўвайшоў у Топ-25 надзейных партнёраў Міністэрства адукацыі Кітая
333

БДУ ўвайшоў у Топ-25 надзейных партнёраў Міністэрства адукацыі Кітая

Гэты спіс уключае аўтарытэтныя ВНУ свету, якім прысвоены дадзены статус і пастаўлена высокая ацэнка дзейнасці па ўсіх кірунках.

Нагрудныя знакі «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы насельніцтва і студэнтаў» атрымалі 38 таленавітых навучэнцаў і студэнтаў

Нагрудныя знакі «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы насельніцтва і студэнтаў» атрымалі 38 таленавітых навучэнцаў і студэнтаў

У Мінску на гэтым тыдні ўшаноўвалі таленавітую моладзь. Месцам уручэння ўзнагарод выбралі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У Зале Перамогі сабраліся галоўныя віноўнікі ўрачыстасці — навучэнцы і студэнты — пераможцы міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі.


У аграрных ВНУ Беларусі з 15 лістапада пачнецца прыём дакументаў на завочную форму навучання

У аграрных ВНУ Беларусі з 15 лістапада пачнецца прыём дакументаў на завочную форму навучання

Зразумела, што сёння меркаваць аб ходзе і выніках прыёмнай кампаніі на завочную форму навучання рана. Аднак вынікі паступлення і залічэння ў ходзе прыёмнай кампаніі на дзённае навучанне даюць падставы думаць, што яны будуць станоўчыя. Сёлета 3 000 студэнтаў выбралі аграрныя спецыяльнасці, аднавіўшы такім чынам гістарычны максімум. Напрыклад, у БДАТУ сярэдні конкурс павялічыўся практычна ў 1,4 раза і склаў 1,5 чалавека на месца. Пры плане прыёму 465 бюджэтных месцаў было пададзена 710 заяў ад абітурыентаў, прахадныя балы па спецыяльнасцях узраслі ў 1,1–1,4 раза. У Міністэрстве адукацыі разлічваюць, што на завочную форму навучання ў лістападзе—снежні паступяць каля 2 400 студэнтаў, прычым палова з іх — на бюджэтныя месцы.

Паркоўкі сталі платнымі

Паркоўкі сталі платнымі

Платнымі з 29 кастрычніка сталі 128 аўтамабільных парковак у цэнтры і ў мікрараёнах Мінска. Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, ён жа вызначыў і 128 месцаў размяшчэння платных аўтамабільных парковак. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіў у сілу 29 кастрычніка 2025 года.

Шануйце хату! Летам і зімой...

Шануйце хату! Летам і зімой...

Тады, нават пакідаючы жыллё на працяглы час, вы зможаце быць упэўненымі ў яго захаванасці
Транспартны сектар Беларусі застаецца адным з ключавых элементаў нацыянальнай эканомікі

Транспартны сектар Беларусі застаецца адным з ключавых элементаў нацыянальнай эканомікі

Самыя складаныя свае часы галіна міжнародных грузавых аўтамабільных перавозак ужо перажыла — спачатку з ковіднымі абмежаваннямі, затым з санкцыямі з боку краін ЕС, якія, дарэчы, не слабеюць і сёння. Перавозчыкі ў гэтай сітуацыі выбралі адзіна правільны шлях — працаваць па новых напрамках, шукаць новых партнёраў і распрацоўваць эфектыўныя стратэгіі і маршруты. Значную дапамогу ў пераадоленні цяжкасцяў ім аказваў і працягвае аказваць урад краіны — двухбаковыя сустрэчы, перагаворы, ратыфікаваныя пагадненні — усё гэта дазваляе не толькі трымаць на плаве экспарт транспартных паслуг, але і нарошчваць яго.

Паўтара дзясятка распрацовак прадставіў БДУ на выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра»
267

Паўтара дзясятка распрацовак прадставіў БДУ на выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра»

Гэта міжнародная спецыялізаваная выстава была ўпершыню арганізавана ў 1995 годзе і сёння прыцягвае ўвагу вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў. Яе экспанаты прадстаўляюць дасягненні паліўна-энергетычнага комплексу розных краін, там прасоўваюцца найлепшыя інавацыйныя распрацоўкі у сферы электраэнергетыкі, газавай галіны, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій, лічбавага развіцця.

Форум моладзі краін СНД і ЕАЭС праходзіць у Мінску
342

Форум моладзі краін СНД і ЕАЭС праходзіць у Мінску

2 кастрычніка, у Мінску, на тэрыторыі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка адбылося адкрыццё Міжнароднага форуму моладзі краін СНД і ЕАЭС. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю