Навiны
Двум беларускім прадпрыемствам уручылі знак «Тавар Саюзнай дзяржавы» ў рамках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Цырымонія ўручэння знака «Тавар Саюзнай дзяржавы» прайшла ў Мінску ў рамках XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае БелТА.
БЕЛАЗ падпісаў пагадненні аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве з трыма кампаніямі — партнёрамі з Расіі
БЕЛАЗ падпісаў пагадненні аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве з трыма кампаніямі — партнёрамі з Расіі, перадае БелТА.
На БЕЛАЗе абмеркавалі падтрымку маладых спецыялістаў
Паспяховыя практыкі падтрымкі моладзі, дадатковыя гарантыі і магчымасці для прафесійнага росту сталі галоўнымі тэмамі сустрэчы прадстаўнікоў прафсаюзнай моладзі РУП «Белтэлекам» і ААТ «БЕЛАЗ». На базе аднаго з найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў краіны ўдзельнікі абмяняліся вопытам работы з маладымі спецыялістамі і абмеркавалі новыя ініцыятывы, накіраваныя на стварэнне камфортных умоў для працы і развіцця моладзі.
БЕЛАЗ прадставіў інавацыі для гарнякоў на выстаўцы ў Бішкеку
БЕЛАЗ прадэманстраваў свой высокі тэхналагічны патэнцыял у сталіцы Кыргызстана — у Бішкеку завяршылася першая міжнародная выстаўка Ala-Too Trade & Industry Expo 2026 з удзелам кампаній краін ШАС, паведамілі БелТА на прадпрыемстве.
Новы самазвал БЕЛАЗ-75855 рыхтуецца да адпраўкі ў шахты Нарыльска
Новы самазвал БЕЛАЗ-75855 рыхтуецца да адпраўкі ў шахты Нарыльска. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе БЕЛАЗа.
Упершыню 55-тонныя БЕЛАЗы выйшлі на дарогі даламітавага радовішча ў Віцебскай вобласці
Апошнім часам аўтапарк ААТ «Даламіт», што пад Віцебскам, абнавіўся амаль напалову — ён папоўніўся дзевяццю БЕЛАЗамі: двума грузападымальнасцю 30 тон, пяццю 45-тоннымі і двума 55-тоннымі. І гэта толькі частка комплекснай мадэрнізацыі, якую перажывае прадпрыемства. Дарэчы, яно разам з РУПП «Граніт» — адно з двух прадпрыемстваў у Беларусі, дзе выкарыстоўваюць падобную тэхніку. Кампанія мае намер і надалей замяняць старыя машыны, аддаючы перавагу кар’ерным самазвалам найбольшай грузападымальнасці. А паколькі два новыя 55-тоннікі тут набыты ўпершыню, гэты месяц яны працуюць у тэставым рэжыме — праходзяць абкатку. Карэспандэнт «Звязды» праехала на адным з іх па кар’еры «Гралёва».
БЕЛАЗ плануе паставіць 36 кар’ерных самазвалаў для адной з найбуйнейшых вугальных кампаній Расіі
«БЕЛАЗ» плануе паставіць 36 кар’ерных самазвалаў для адной з найбуйнейшых вугальных кампаній Расіі. Пра гэта БелТА паведамілі на прадпрыемстве.
Упершыню 55-тонныя БЕЛАЗы выйшлі на дарогі даламітавага радовішча «Руба» Віцебскай вобласці
Пераход на больш магутныя па грузападымальнасці самазвалы мадэлі БЕЛАЗ-7555B — гэта новы віток у развіцці вытворчасці айчыннага перапрацоўшчыка даламітавай сыравіны, паведамілі на прадпрыемстве.
Завершаны заводскія выпрабаванні новай мадэлі аэрадромнага цягача БЕЛАЗ