Вы здесь

Галоўнае слова — «сямейны»


Вераніка і Ангеліна — выхаванкі сямейнага дзіцячага дома, які літаральна ўчора справіў наваселле ў Ленінскім раёне Брэста.


Фота БелТА.

У абласным цэнтры гэта ўжо восьмая па ліку падобная ўстанова. На пачатку яго будаўніцтва быў аб'яўлены конкурс на пасаду бацькоў-выхавацеляў. Цяпер у двухпавярховым катэджы будуць жыць Сяргей і Вольга Брух, якія, прайшоўшы спецыяльнае навучанне, узялі на выхаванне семярых дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў. Самі сужэнцы — бацькі 11-гадовай дзяўчынкі і сына-дашкольніка, так што дзяўчынкам, якія на фота з задавальненнем пазіруюць у сваім пакоі, дакладна будзе не сумна
ў вялікай сям'і, бо галоўнае слова ў назве іх новага дома — «сямейны».

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.